Падыходзяць да фінішу работы па першай чарзе капітальнага рамонту лазнева-аздараўленчага комплексу ў Дзятлаве. Аб тым, як ідзе працэс, на месцы расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– Было праведзена ўцяпленне фасада, рамонт даху з уцяпленнем, перапланаванне памяшканняў, у тым ліку парыльных, дзе былі пабудаваны новыя печы. Да мыйнага пакоя і пераапранальні дадаліся кабінет масажу, дзве цырульні, памяшканне для персаналу, гардэроб, памяшканне буфета. Засталося завяршыць аддзелачныя работы: паўторна пафарбаваць сцены, устанавіць разеткі і выключальнікі, свяцільнікі, пажарныя апавяшчальнікі і выканаць добраўпарадкаванне тэрыторыі. На аплату работы падрадчыка, закупку газавага абсталявання, мэблі для лазні  і дапаможных памяшканняў з раённага бюджэту выдзелена 1 мільён 260 тысяч рублёў. Таксама 3 мільёны 305 тысяч рублёў будуць выдаткаваны для выканання работ па другой чарзе (рамонт басейна). Упраўленне капітальнага будаўніцтва Слонімскага раёна правядзе працэдуру закупкі і вызначэнне падраднай арганізацыі для гэтых мэтаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации