Зладжаная работа на палях раёна залежыць ад старання аграрыяў.
Штогод працоўнае спаборніцтва сярод удзельнікаў пасяўной кампаніі для механізатараў становіцца дадатковым стымулам у рабоце, а для прафсаюзаў – добрай нагодай заахвоціць адказных і працавітых хлебаробаў.
Менавіта з гэтай мэтай першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак наведалі ААТ “Граніт-Агра”, каб уручыць дыпломы і грашовыя прэміі Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу механізатарам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў на сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур і на падрыхтоўцы глебы ў перыяд вясенняй пасяўной кампаніі.
Заслужаныя ўзнагароды атрымалі трактарысты-машыністы гаспадаркі Вадзім Майсейчык і Дзмітрый Афанасік.
На адрас працаўнікоў палёў прагучала нямала добрых словаў.
– Наперадзе яшчэ шмат работы, – адзначыў Віталій Шулейка. – Але я ўпэўнены, што вам па плячы справіцца з любой пастаўленай задачай, што вы ўжо не аднойчы даказалі. Жадаю моцнага здароўя і дабрабыту, няхай ва ўсіх пачынаннях вам нязменна спадарожнічае поспех.
– Дзякуючы добрасумленнай працы і адказнаму стаўленню да сваіх прафесійных абавязкаў, вас добра ведаюць і цэняць не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне, – дадаў Уладзімір Казак. – Прыемна, што заслужаныя ўзнагароды мы ўручаем вам не ўпершыню. Упэўнены, што яшчэ не раз зазірну ў ААТ “Граніт-Агра” з гэтай ганаровай місіяй.
Кіраўнік гаспадаркі Станіслаў Мазур таксама далучыўся да віншаванняў. Ён падкрэсліў важнасць выкананай механізатарамі работы, падзякаваў за адданасць роднай зямлі і адказную працу.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…
У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…
11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…
11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…
Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…
С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…