“Нам гэты мір завешчана берагчы”

Пад такой назвай у Жукоўшчынскай базавай школе ў рамках святкавання Дня Вялікай Перамогі прайшоў урок Памяці з удзелам намесніка пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргея Аляшкевіча.

Пляцоўкай для яго правядзення стаў школьны музей, дзе вучні пад гукі мелодыі песні “Журавы” ўзгадалі трагічныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а кіраўнік музея Людміла Шаркут расказала аб экспазіцыях, якія адлюстроўваюць падзеі ваеннага часу на жукоўшчынскай зямлі.

Госць мерапрыемства Сяргей Аляшкевіч засяродзіў увагу прысутных на генацыдзе беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця і пасляваенны перыяд. Як падкрэсліў намеснік пракурора, крымінальная справа па факце генацыду была ўзбуджана ў красавіку 2021 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь. Ён прывёў гістарычна пацверджаныя факты знішчэння насельніцтва на акупіраванай ворагамі тэрыторыі Беларусі ў больш чым 260 лагерах смерці, расказаў аб расправах над савецкімі ваеннапалоннымі, стварэнні 70 гета для масавага знішчэння яўрэяў, правядзенні ў перыяд з 1941 па 1944 гады карных аперацый, у выніку якіх былі спалены разам з жыхарамі каля 9200 вёсак. Спыніўся і на выніках расследавання генацыду беларускага народа ў Дзятлаўскім раёне.

Тэму прадоўжыла кіраўнік музея. Яна прывяла факты здзекаў фашыстаў над мірнымі жыхарамі жукоўшчынскай зямлі, сярод якіх расстрэл мірнага насельніцтва ў вёсцы Погіры, расправа над арганізатарамі калгаса, забойства партызана Васіля Родзівонава, знішчэнне сем’яў удзельнікаў Зачэпіцкага камсамольска-моладзевага падполля, вываз моладзі на прымусовыя работы ў Германію.

Завяршаючы сустрэчу з вучнямі, Сяргей Уладзіміравіч падкрэсліў, што сучаснае пакаленне павінна памятаць крывавыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, каб глыбей адчуваць шчасце міру і радасць Вялікай Перамогі, каб больш  ніколі  на нашай Зямлі не паўтарылася такая трагедыя.

Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

4 часа ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

4 часа ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

5 часов ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

6 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

7 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

8 часов ago