У Гезгалаўскім доме культуры прайшло чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку сумесна з камісіяй па каардынацыі работы і садзйнічанні занятасці насельніцтва.
Удзел у ім прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка, работнікі Жукоўшчынскага сельвыканкама.

– Дзяржаўныя органы настойлівыя ў сваім жаданні дапамагчы кожнаму дзятлаўчаніну знайсці сваё месца ў грамадстве і эканоміцы. У нашым раёне ёсць больш за 600 вакансій для жадаючых працаваць, большасць з іх не патрабуе спецыяльнай адукацыі, – расказаў Аляксандр Станіслававіч. – На жаль, не ўсе жадаюць скарыстацца магчымасцю знайсці пастаяннае месца працы і стабільны даход. Аднак і мы не апускаем рукі, прадаўжаем работу. Бо калі пасля кожнай сустрэчы нават адзін-два чалавекі ўладкуюцца ў арганізацыі і прадпрыемствы раёна, пераменяць лад жыцця да лепшага, гэта ўжо можна лічыць поспехам.

З 23 чалавек, запрошаных на прафілактычнае мерапрыемства, 12 – не занятыя ў эканоміцы, 11 – тыя, хто злоўжывае спіртнымі напоямі і вядзе асацыяльны лад жыцця. На пасяджэнне прыйшлі толькі 9 чалавек.

Ужо звыкла, што ў кожнага, хто прыйшоў на размову, знайшліся свае “ўважлівыя” прычыны, чаму не атрымліваецца пастаянна працаваць. Кожнаму з прафілактуемых прапанавалі вакансіі на выбар: жывёлавода, палявода, вадзіцеля ў КСУП “Жукоўшчына”, лесніка – у Дзятлаўскім лясгасе. Іншая справа, ці дойдуць гэтыя грамадзяне да працадаўцаў…
Наталля АВЯРЧУК
Фота Жукоўшчынскага сельвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga