У Гродзенскім абласным упраўленні аховы падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2024 год.
Па добрай традыцыі былі адзначаны паспяховыя падраздзяленні і супрацоўнікі.


Дыпломамі і статуэткамі з сімвалам Дэпартамента аховы адзначаны пераможцы конкурсу “Лепшы па прафесіі-2024”. У розных намінацыях гэтага конкурсу пераможцамі сталі трое работнікаў Дзятлаўскага раённага аддзела Дэпартамента аховы. Так, лепшым старшым інспектарам групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы прызнаны Сяргей Майсейчык, лепшым міліцыянерам-кінолагам групы затрымання ўзвода міліцыі – Дзмітрый Абрамчык, лепшым загадчыкам гаспадаркі групы тылавога забеспячэння – Марына Гушча.

Начальнік Дэпартамента аховы Аляксандр Шэпелеў таксама ўручыў ключы ад сямі службовых аўтамабіляў супрацоўнікам з розных падраздзяленняў аховы вобласці, якія на працягу мінулага года паказвалі дастойныя вынікі службовай дзейнасці.
Новыя аўтамабілі адправіліся ў Дзятлаўскі, Смаргонскі, Лідскі, Ленінскі і Кастрычніцкі аддзелы аховы.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Дзятлаўскім раённым аддзелам Дэпартамента аховы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашалепшае #нашелучшее