Аналіз злачынстваў, учыненых асобамі з судзімасцю на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, паказаў, што адной са значных прычын, якія спрыяюць рэцыдыўнай злачыннасці, з’яўляецца адсутнасць у такіх людзей карыснай занятасці. Таму важнай мерай прафілактыкі рэцыдыўных злачынстваў з’яўляецца працаўладкаванне асобаў, якія маюць судзімасць.

Для аказання дзейснай дапамогі ў працаўладкаванні і недапушчэння новых злачынстваў у зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ў ліпені ладзіліся акцыі “Не ўпусці свой шанц” і “Благавест”. На іх былі запрошаны грамадзяне з нязнятай і непагашанай судзімасцю, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама. З імі сустрэліся прадстаўнікі пракуратуры, суда, аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна, спецыялісты раённага выканаўчага камітэта, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, наймальнікі.

У час акцый былі разгледжаны паводзіны адзінаццаці асобаў, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама і нідзе не працуюць. Двое з іх па выніках размовы працаўладкаваны ў арганізацыі раёна.

Напрыканцы сустрэчы ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіслаў Пікула выступіў з прамовай, у якой нагадаў прысутным аб духоўных і маральных каштоўнасцях, заклікаў задумацца над сваім жыццём, пажадаў божай дапамогі.

В. ІНДУРА,
інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Безопасность на водоемах весной
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации