Правіламі карыстання газам у быце вызначаны абавязкі спажыўцоў газу, карыстальнікаў газу, арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама вызначаюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспекі пры карыстанні газам у быце.

ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння нагадвае аб асноўных мерах бяспекі пры выкарыстанні газу ў быце:

  • перад кожным выкарыстаннем газавых воданагравальнікаў і ацяпляльнага газавага абсталявання неабходна правяраць цягу ў адпаведнасці з тэхнічнымі (эксплуатацыйнымі) дакументамі вытворцы, забяспечваць своечасовую праверку і спраўнасць дымавых і вентыляцыйных каналаў;
  • памяшканні, у якіх устаноўлена газакарыстальнае абсталяванне, неабходна праветрываць. Дэкаратыўныя рашоткі вентыляцыйных каналаў павінны быць пастаянна адкрытыя. У кватэрах у час работы газакарыстальнага абсталявання неабходна забяспечыць работу вентыляцыі і прыток свежага паветра.

Пры эксплуатацыі газавых пліт неабходна выконваць наступныя патрабаванні:

пастаянна сачыць за працуючай газавай плітой, пры закіпанні ежы ў посудзе — зменшыць полымя гарэлкі. Пры карыстанні духавой шафай неабходна перыядычна назіраць за работай гарэлак праз шкло ў дзверцах шафы. Калі полымя гарэлкі патухла, неабходна закрыць усе краны гарэлак газавай пліты і кран на допуску да газавай пліты, праветрыць шафу і пры неабходнасці распаліць гарэлку. Гарэлкі газавай пліты, іх каўпачкі, рашоткі неабходна перыядычна чысціць з дапамогай мыючых сродкаў.

Пры эксплуатацыі праточных газавых воданагравальнікаў неабходна ўлічваць, што яны працуюць толькі пры пэўным ціску вады (прадугледжаным тэхнічнымі данымі апарата і інструкцыяй па эксплуатацыі). У выпадку паніжэння ціску вады гарэлка воданагравальніка патухне, таму неабходна закрыць кран на допуску. Распальваць гарэлку воданагравальніка можна толькі пасля аднаўлення намінальнага ціску вады.

Першаснае ўключэнне ў работу газавых воданагравальнікаў, ацяпляльнага газавага абсталявання праводзіцца газазабяспечвальнай арганізацыяй або сервісным цэнтрам пад кантролем газазабяспечвальнай арганізацыі.

Пры выяўленні ў памяшканні паху газу неабходна адразу спыніць карыстанне газакарыстальным абсталяваннем (перакрыць краны, якія знаходзяцца перад газакарыстальным абсталяваннем і на ім), адчыніць вокны, каб праветрыць памяшканне, неадкладна паведаміць у спецыялізаванае падраздзяленне газазабяспечвальнай арганізацыі па тэлефоне 104. Пры гэтым у памяшканні забараняецца карыстацца адкрытым агнём, электразванкамі, курыць, уключаць і выключаць электраасвятленне і электрапрыборы. Неабходна таксама вывесці з загазаванага памяшкання людзей і хатніх жывёлін.

Забараняецца:

  • дапускаць да карыстання газавымі плітамі дзяцей да 12 гадоў, іншым газакарыстальным абсталяваннем – дзяцей да 14 гадоў; недзеяздольных асобаў, якія прызнаны такімі ва ўстаноўленым парадку; асобаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, а таксама асобаў, якія не прайшлі інструктаж і не ведаюць правілы бяспечнага карыстання гэтым абсталяваннем;
  • карыстацца газакарыстальным абсталяваннем у выпадку яго няспраўнасці, пры выяўленні паху газу, няспраўнасці газаправодаў, арматуры, прыбораў аўтаматыкі бяспекі;
  • пакідаць без нагляду працуючае газакарыстальнае абсталяванне, акрамя разлічанага на бесперапынную работу і абсталяванага адпаведнай аўтаматыкай бяспекі;
  • выкарыстоўваць газавыя пліты для абагрэву памяшканняў;
  • самастойна падключаць і адключаць газакарыстальнае абсталяванне, перастаўляць яго з прымяненнем зваркі, разбіраць гэтае абсталяванне і рамантаваць, умешвацца ў работу прыбораў уліку расходу газу;
  • прывязваць да газаправодаў вяроўкі, нагружаць і выкарыстоўваць іх у якасці апораў, сушыць рэчы над полымем гарэлак газавай пліты;
  • выкарыстоўваць для сну памяшканні, у якіх устаноўлена газакарыстальнае абсталяванне;
  • прымяняць агонь для выяўлення ўцечкі газу з газаправодаў, газакарыстальнага абсталявання, прымацоўваць да газакарыстальнага абсталявання самаробныя гарэлкі і іншыя прыстасаванні;
  • эксплуатаваць газакарыстальнае абсталяванне пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, адсутнасці цягі, без наяўнасці актаў праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў, выдаваемых спецыялізаванай арганізацыяй, або пры пратэрмінаваных такіх актах ці адсутнасці запісаў у журналах уліку вынікаў паўторнай праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў пры наяўнасці пасведчання аб праходжанні навучання на права выканання работ па паўторнай праверцы і прачыстцы дымавых і вентыляцыйных каналаў;
  • зрываць пломбы, устаноўленыя заводамі-вытворцамі і газазабяспечвальнымі арганізацыямі на індывідуальных прыборах уліку расходу газу, адключальных прыборах, газакарыстальным абсталяванні, парушаць цэласнасць пламбіруючага матэрыялу і самавольна падключаць газакарыстальнае абсталяванне пасля яго адключэння газазабяспечвальнымі арганізацыямі;
  • карыстацца газакарыстальным абсталяваннем з сышоўшым тэрмінам эксплуатацыі пры адсутнасці станоўчых вынікаў яго дыягностыкі.

Паважаныя жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна!

Памятайце, што адказнасць за парушэнне патрабаванняў бяспекі пры карыстанні бытавымі газавымі прыборамі і апаратамі ўскладаецца на ўласнікаў жылых памяшканняў і ў залежнасці ад характару парушэнняў грамадзяне могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры выяўленні паху газу ў памяшканнях выклікайце аварыйную службу па тэлефоне 104.

Адміністрацыя Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации