У Цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва для людзей «залатога ўзросту» прайшло святочнае мерапрыемства, якое падрыхтавалі сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пад кіраўніцтвам Ганны Харлінскай і кіраўнік клуба “Нам гады не бяда” Галіна Касцюк.
Сустрэча была па-дамашняму цёплай і сяброўскай. Госці свята ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні, танцавалі.
Вядучая свята Ганна Харлінская ўзгадала традыцыі святкавання Мядовага, Яблычнага і Арэхавага спасаў.
Добра знаёмыя песні і выдатны настрой прысутным дарылі Ірына Бакшук, Марына Варган, Аляксандр Баклушын.
Загадчыца аддзялення і кіраўнік клуба “Нам гады не бяда” Галіна Касцюк павіншавала ўдзельнікаў клуба з надыходзячымі святамі, пажадала ім дабрабыту ў сем’ях, моцнага здароўя, заўсёды заставацца такімі ж прыгожымі, мудрымі і клапатлівымі.
Пасля мерапрыемства ўдзельнікаў урачыстасці чакаў салодкі стол.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…