У Цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва для людзей “залатога ўзросту” прайшло святочнае мерапрыемства, якое падрыхтавалі сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пад кіраўніцтвам Ганны Харлінскай і кіраўнік  клуба “Нам гады не бяда”  Галіна Касцюк.

Сустрэча была па-дамашняму цёплай і сяброўскай. Госці свята ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні, танцавалі.

Вядучая свята Ганна Харлінская ўзгадала традыцыі святкавання Мядовага, Яблычнага і Арэхавага спасаў.

Добра знаёмыя песні і выдатны настрой прысутным дарылі Ірына Бакшук, Марына Варган, Аляксандр Баклушын.

Загадчыца аддзялення і кіраўнік клуба “Нам гады не бяда” Галіна Касцюк павіншавала ўдзельнікаў клуба з надыходзячымі святамі, пажадала ім дабрабыту ў сем’ях, моцнага здароўя, заўсёды заставацца такімі ж прыгожымі, мудрымі і клапатлівымі.

 

Пасля мерапрыемства ўдзельнікаў урачыстасці чакаў салодкі стол.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации