У аддзеле ўнутраных спраў было праведзена групавое выхаваўчае мерапрыемства па аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні асобам, не занятым у эканоміцы, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, у аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі. На пасяджэнне прыйшло больш за трыццаць чалавек.

– Напярэдадні навагодніх святаў, вялікіх выхадных хачу яшчэ раз нагадаць пра меры асабістай і маёмаснай бяспекі, звярнуць увагу на неабходнасць весці законапаслухмяны лад жыцця, не злоўжываць спіртнымі напоямі, каб не справакаваць сямейныя скандалы, іншыя правапарушэнні, тым самым не прадоўжыць сабе прафілактычны ўлік. Што датычыцца асоб, не занятых у эканоміцы, сёння на сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, у каго праблемы з працаўладкаваннем, можна задаць пытанні, удакладніць, якія ёсць вакансіі, – адзначыла старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Наталля Акуновіч.

Запрошаным былі раздадзены паведамленні на чарговае групавое выхаваўчае мерапрыемства, якое праводзіцца кожны месяц, бліжэйшае – у студзені. Уважлівая прычына, па якой можна не прыйсці, – толькі медыцынская даведка аб нездавальняючым стане здароўя.

Пасля пасяджэння для гэтых грамадзян была арганізавана грамадска-карысная праца – яны наводзілі парадак на абеліску Славы ў райцэнтры.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации