У мэтах забеспячэння харчовай бяспекі ў міжсезонны перыяд штогод у вобласці, як і ў цэлым па рэспубліцы, ствараецца стабілізацыйны фонд плодаагародніннай прадукцыі.
Сфарміраваны ў рэгіёне на міжсезонны перыяд 2025-2026 года стабфонд уключае ў сябе амаль 14 тысяч тон прадукцыі раслінаводства: бульбы – 5,2, капусты свежай – 2,4, морквы – 1,3, буракоў – 1,1, цыбулі – 1,4 тысячы тон.
Адпускныя цэны на плодаагароднінную прадукцыю, што рэалізуецца вытворцамі юрыдычным асобам у мэтах выканання імі дзяржаўнага заказу, рэгулююцца Мінсельгасхарчам па ўзгадненні з МАРТ. Пастановай Мінсельгасхарча ад 29.09. 2025 года № 93 устаноўлены гранічныя максімальныя цэны на такую прадукцыю.
Пастановай МАРТ ад 28.08. 2025 года № 58 устаноўлены гранічныя максімальныя рознічныя цэны на плодаагароднінную прадукцыю, што рэалізуецца суб’ектамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль праз арганізацыю гандлёвай сеткі, якая паступіла па дагаворы пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі са стабілізацыйных фондаў тавараў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў.
Лімітавы максімальны рознічны кошт за 1 кілаграм складае: бульба – 1,07, бурак – 1,17, морква – 1,35, капуста белакачанная – 1,62, цыбуля –1,68, яблыкі – 4,80 руб.
Кантрольныя мерапрыемствы, якія праводзяцца Камітэтам дзяржкантролю, сведчаць, што насельніцтва вобласці ў поўным аб’ёме забяспечана айчыннай агароднінай. Кантроль за выкананнем умоў захоўвання прадукцыі стабфондаў, графікаў яе выбаркі, за наяўнасцю ў продажы айчыннай плодаагародніннай прадукцыі належнай якасці працягваецца.
Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…