Рэспубліканскі суботнік на Дзятлаўшчыне набірае тэмп.
Працоўныя калектывы райцэнтра займаюцца навядзеннем парадку на гарадскіх вуліцах.

Так, дружны падрад Дзятлаўскіх раёна электрычных сетак і раёна газазабеспячэння з выкарыстаннем спецтэхнікі праводзіць падрэзку і вывазку дрэваў па вуліцы Слонімскай, галіны якіх перашкаджалі дзятлаўчанам рухацца па тратуары.










Работнікі ўстановаў культуры прыбіраюць ад леташняга лісця тэрыторыю, прылеглую да палаца Радзівілаў, а таксама вуліцу Перамогі.





Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама дапамаглі работнікам Вензавецкага лясніцтва ў пасадцы лясных культур. За добрую працу іх пачаставалі сапраўднай “лясной” кашай.



Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga