Categories: Падзеі

За творчасць — паездка на Прэзідэнцкую ёлку

Сёлетні год быў паспяховы для пяцікласніцы Вікторыі Шымчык. Віка — навучэнка гімназіі №1 горада Дзятлава, але ўрокамі дзяўчынка не абмяжоўваецца. Яна наведвае Дзятлаўскую дзіцячую школу мастацтваў і аб’яднанні па інтарэсах Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава «Юны бібліятэкар» і «Артдызайн» (кіраўнік Ірына Мядзведзева).

Варта зазначыць, што ў Цэнтры творчасці Вікторыя Шымчык займаецца даўно. Калі вучылася ў першым класе, запісалася на гурток «Выцінанка» да Алены Турчэнік. У другім класе зацікавілася бісерапляценнем і яшчэ два гады займалася ў Анжэлы Грыб. Дарэчы, Анжэла Віктараўна і запрасіла Вікторыю паўдзельнічаць у абласным конкурсе фларыстаў-аранжыроўшчыкаў «Кветкі, прыгажосць, творчасць», дзе Віка заняла пераможнае другое месца (першае ў выбранай намінацыі не прысуджалася).

— Варта зазначыць, што на конкурс у Гродна Віка трапіла нечакана, — расказвае метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Анжэла Грыб.

Да ўдзелу ў ім сваю навучэнку рыхтавала педагог дадатковай адукацыі Лілія Коласава, ідэя кампазіцыі таксама была яе. Аднак напярэдадні паездкі Лілія Уладзіміраўна захварэла, а мне тэрмінова давялося яе замяніць. Тады я і ўзгадала пра сваю былую навучэнку Вікторыю Шымчык, работы якой заўсёды вылучаліся акуратнасцю. Разам з загадчыцай мастацкага аддзела Аленай Сямёнавай мы развілі ідэю Ліліі Коласавай і за паўтары гадзіны падрыхтавалі Віку да конкурсу.

Конкурс фларыстаў-аранжыроўшчыкаў «Кветкі, прыгажосць, творчасць» праходзіў у Гродзенскім дзяржаўным абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі. У ім прынялі ўдзел 32 навучэнцы з 19 шматпрофільных установаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці. Былі заяўлены дзве намінацыі.

Вікторыя Шымчык удзельнічала ў адной з іх пад назвай «Навагодні серпантын». Дзяўчынцы неабходна было стварыць настольную фларыстычную кампазіцыю да навагодніх святаў з выкарыстаннем розных прыродных матэрыялаў.

— Я справілася з заданнем, як і належала, за паўтары гадзіны, — узгадвае Вікторыя Шымчык. — Асабліва не хвалявалася, хаця да нас, удзельнікаў, часта падыходзілі члены журы, каб задаць пытанні або параіць што-небудзь. Было нескладана, бо я люблю займацца рукадзеллем, складаць кампазіцыі, і гэта не першы мой поспех. Зусім нядаўна наша з Вольгай Лянной калектыўная работа «Ёлка» (гурток «Артдызайн») была адзначана дыпломам другой ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Лёд. Кветкі. Фантазія». Цяпер яна ўдзельнічае ў рэспубліканскім этапе конкурсу, і мы чакаем новых вынікаў.

Адзінае, на што ўсе звярталі ўвагу ў Гродне, — гэта мой узрост. У конкурсе маглі ўдзельнічаць навучэнцы да 17 гадоў, а мне 10, і я выглядала сярод іншых самай юнай. Аднак гэта не перашкодзіла мне выйсці ў лідары і атрымаць дыплом.

Варта зазначыць, што ў скарбонцы набыткаў Вікторыі Шымчык за 2016/2017 навучальны год — першае месца ў шостым абласным фестывалі юных дызайнераў і мадэльераў «Жывіца»; перамога ў складзе творчай групы навучэнцаў у абласным конкурсе на лепшую рукапісную кнігу «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі»; таксама яна прызёр (2-е месца) абласнога этапу 20-га рэспубліканскага конкурсу-выставы «Калядная зорка»; прызёр абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!», дзе ў намінацыі «Каzki.by» заняла трэцяе месца.

За сёлетнія і мінулагоднія поспехі аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама прапанаваў уключыць Вікторыю Шымчык у спіс удзельнікаў навагодняга свята з удзелам кіраўніка дзяржавы. У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» Віка сёлета едзе на Прэзідэнцкую ёлку.

Ірына КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

12 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

12 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

15 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

15 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

15 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

15 часов ago