Сёлетні год быў паспяховы для пяцікласніцы Вікторыі Шымчык. Віка — навучэнка гімназіі №1 горада Дзятлава, але ўрокамі дзяўчынка не абмяжоўваецца. Яна наведвае Дзятлаўскую дзіцячую школу мастацтваў і аб’яднанні па інтарэсах Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава “Юны бібліятэкар” і “Артдызайн” (кіраўнік Ірына Мядзведзева).

Варта зазначыць, што ў Цэнтры творчасці Вікторыя Шымчык займаецца даўно. Калі вучылася ў першым класе, запісалася на гурток “Выцінанка” да Алены Турчэнік. У другім класе зацікавілася бісерапляценнем і яшчэ два гады займалася ў Анжэлы Грыб. Дарэчы, Анжэла Віктараўна і запрасіла Вікторыю паўдзельнічаць у абласным конкурсе фларыстаў-аранжыроўшчыкаў “Кветкі, прыгажосць, творчасць”, дзе Віка заняла пераможнае другое месца (першае ў выбранай намінацыі не прысуджалася).

— Варта зазначыць, што на конкурс у Гродна Віка трапіла нечакана, — расказвае метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Анжэла Грыб.

Да ўдзелу ў ім сваю навучэнку рыхтавала педагог дадатковай адукацыі Лілія Коласава, ідэя кампазіцыі таксама была яе. Аднак напярэдадні паездкі Лілія Уладзіміраўна захварэла, а мне тэрмінова давялося яе замяніць. Тады я і ўзгадала пра сваю былую навучэнку Вікторыю Шымчык, работы якой заўсёды вылучаліся акуратнасцю. Разам з загадчыцай мастацкага аддзела Аленай Сямёнавай мы развілі ідэю Ліліі Коласавай і за паўтары гадзіны падрыхтавалі Віку да конкурсу.

Конкурс фларыстаў-аранжыроўшчыкаў “Кветкі, прыгажосць, творчасць” праходзіў у Гродзенскім дзяржаўным абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі. У ім прынялі ўдзел 32 навучэнцы з 19 шматпрофільных установаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці. Былі заяўлены дзве намінацыі.

Вікторыя Шымчык удзельнічала ў адной з іх пад назвай “Навагодні серпантын”. Дзяўчынцы неабходна было стварыць настольную фларыстычную кампазіцыю да навагодніх святаў з выкарыстаннем розных прыродных матэрыялаў.

— Я справілася з заданнем, як і належала, за паўтары гадзіны, — узгадвае Вікторыя Шымчык. — Асабліва не хвалявалася, хаця да нас, удзельнікаў, часта падыходзілі члены журы, каб задаць пытанні або параіць што-небудзь. Было нескладана, бо я люблю займацца рукадзеллем, складаць кампазіцыі, і гэта не першы мой поспех. Зусім нядаўна наша з Вольгай Лянной калектыўная работа “Ёлка” (гурток “Артдызайн”) была адзначана дыпломам другой ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія”. Цяпер яна ўдзельнічае ў рэспубліканскім этапе конкурсу, і мы чакаем новых вынікаў.

Адзінае, на што ўсе звярталі ўвагу ў Гродне, — гэта мой узрост. У конкурсе маглі ўдзельнічаць навучэнцы да 17 гадоў, а мне 10, і я выглядала сярод іншых самай юнай. Аднак гэта не перашкодзіла мне выйсці ў лідары і атрымаць дыплом.

Варта зазначыць, што ў скарбонцы набыткаў Вікторыі Шымчык за 2016/2017 навучальны год — першае месца ў шостым абласным фестывалі юных дызайнераў і мадэльераў “Жывіца”; перамога ў складзе творчай групы навучэнцаў у абласным конкурсе на лепшую рукапісную кнігу “Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі”; таксама яна прызёр (2-е месца) абласнога этапу 20-га рэспубліканскага конкурсу-выставы “Калядная зорка”; прызёр абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!”, дзе ў намінацыі “Каzki.by” заняла трэцяе месца.

За сёлетнія і мінулагоднія поспехі аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама прапанаваў уключыць Вікторыю Шымчык у спіс удзельнікаў навагодняга свята з удзелам кіраўніка дзяржавы. У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” Віка сёлета едзе на Прэзідэнцкую ёлку.

Ірына КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации