Да рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якую сёлета актыўна падтрымалі жыхары раёна, далучыліся і супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама разам з выхаванцамі ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць” Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, настрой у актывістаў быў наадварот бадзёры, бо справу рабілі карысную. У лясным квартале Казлоўшчынскага лясніцтва ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” добраахвотнікі высадзілі саджанцы на плошчы 0,8 гектара.

– У акцыі “Дай лесу новае жыццё!” супрацоўнікі нашага аддзела заўжды прымаюць удзел, – адзначыў намеснік начальніка АУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Юшкевіч. – А сёння разам з намі працуюць і нашы юныя сябры – добры прыклад таго, што маладое пакаленне не раўнадушнае да захавання прыродных багаццяў краіны, а клопат пра навакольнае асяроддзе – справа агульная. Важна, што кожнае дрэва, якое мы пасадзілі сёння, падорыць нам чыстае паветра.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА 

Похожие публикации