Ва ўсе часы лічылася, што мацярынства – гэта вышэйшая праява жаноцкасці.

Як бы далёка ні ступіла чалавецтва ў прагрэсе, якая б ні наступіла эпоха, ніколі не абясцэніцца клопат жаночых рук і мудрае матчына слова. І самай вялікай каштоўнасцю ў свеце заўсёды будзе матуліна любоў – гэта каштоўнасць, якую не купіш ні за якія грошы. Усеагульнай увагай і клопатам у нашай рэспубліцы акружаны жанчыны-маці. Словы асаблівай падзякі адрасавалі ім сёння артысты і дзіцячыя калектывы Дзятлаўшчыны ў час святочнага канцэрта да Дня маці, які адбыўся ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

Са словамі віншавання да прысутных у зале звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Дарагія жанчыны! Ад усёй душы віншую вас  з добрым і светлым святам –Днём маці. Яно напоўнена пяшчотай і любоўю, самымі цёплымі і шчырымі пачуццямі. З даўніх часоў жанчына-маці была сімвалам надзеі, веры і любові, душэўнага цяпла, высокага працалюбства, глыбокай мудрасці, дабра, цярпення і самаахвярнасці, – адзначыў ён. – Яна заўсёды мела і мае вялізнае значэнне для ўсяго грамадства, яе місія, звязаная з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, іграе вялікую ролю ва ўмацаванні і захаванні духоўных ідэалаў нашай Радзімы, бо толькі ў шчаслівай сям’і вырастуць добрыя людзі,  дзякуючы якім свет стане лепшым і бяспечным.

Аляксандр Станіслававіч пажадаў жанчынам раёна здароўя, міру і ўтульнасці ў доме, спакою на душы, каб усіх нас аберагала святая матчына любоў.

На сцэну таксама была запрошана ганаровая старшыня раённага грамадскага аб’яднання “ Беларускі саюз жанчын” – Галіна Чура, якая на працягу многіх гадоў была лідарам адзінага дружнага калектыву неабыякавых, дзіўных, непаўторных і актыўных жанчын Дзятлаўскага раёна. Яна пажадала, каб абедзве Маці – Нябесная і Зямная – заўсёды аберагалі ад нягод, падзякавала жанчынам усіх прафесій і роду заняткаў за хлеб на стале, за выратаваныя жыцці, за выхаванне дзяцей.

У знак бязмежнай любові да сваіх матуль, якія заўсёды побач са сваімі дзецьмі, гатовы атуліць іх матчыным крылом ад праблем і нягод, для якіх няма непераадольных адлегласцяў і бязвыхадных сітуацый прысвяцілі сваё пранікнёнае віншаванне выхаванцы дзіцячага сада № 1, а таксама выхаванцы дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава і іх выхавальніца Алена Капковіч. Нікога не пакінула абыякавым выступленне Нэлі Санюк, узорнага ансамбля “Зорачкі”, трыа скрыпачоў “Fairytale”  Гезгалаўскага філіяла, групы “Каприз” і юных талентаў Казлоўшчынскага філіяла Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

У гэты святочны дзень шчырыя словы прызнання ў каханні самым добрым і мілым жанчынам, сыноўняя ўдзячнасць за любоў, цяпло і ласку матулям гучалі  ад мужчынскай паловы: Генадзя Сураўца, Сяргея Малышчыка, Івана Кашко, Сяргея Рудоля. Да іх віншаванняў далучыліся Ганна Харлінская, Вольга Кузьма, Марына Варган, Таццяна Шостка.

І калі прыгажосць выратуе свет, то гэта будзе жаночая прыгажосць – упэўненыя не толькі вядучыя і ўдзельнікі, але і ўдзячныя гледачы канцэрта.

Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

2 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

15 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

15 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

17 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

17 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

17 часов ago