З усмамінаў былога ўдзельніка рэвалюцыйнай барацьбы ў Заходняй Беларусі, паэта — Аляксандра Мікалаевіча Лебедзева (псеўданім Васіль Струмень).
Шмат старонак напісана пра баявы шлях барацьбітоў Гродзеншчыны, якія ў 1920-30-х гадах актыўна змагаліся ў радах Камуністычнай партыі і камсамола былой Заходняй Беларусі за новы лад жыцця. Калі ўспамінаю гады сваёй маладосці, заўсёды бачу простых рабочых батракоў, сялян-беднякоў, людзей розных нацыянальнасцей. Усе яны калісці смела станавіліся на шлях вызвалення ад буржуазна-памешчыцкага прыгнёту і белапольскай акупацыі, на шлях уз’яднання Заходняй Беларусі з Савецкай Беларуссю.
У канцы 1929 г. у нашай вёсцы Зачэпічы пачала дзейнічаць падпольная камуністычная арганізацыя, якая належала да КПЗБ. У гэтым жа годзея атрымаў ад камуністаў даручэнне: падрыхтаваць найболей надзейных сваіх равеснікаў з мэтай стварэння падпольнай камсамольскай ячэйкі. Сакратаром камсамольскай арганізацыі выбралі мяне. 3 пачатку 1930 г. наша ячэйка пачала падпольную рэвалюцыйную барацьбу.
3 году ў год мы рыхтавалі і ставілі спектаклі, якія праходзілі з вялікім поспехам. Акрамя насельніцтва нашай вёскі Зачэпічына іх прыходзілі і жыхары навакольных вёсак.
Падпольныя ячэйкі КПЗБ і КСМЗБ в. Зачэпічы кожны год адзначалі святы Кастрычніцкай рэвалюцыі і Першага мая. Да гэтых свят на мнагалюдных месцах мы расклейвалі лістоўкі і плакаты, вывешвалі чырвоныя сцягі.
Камсамольцы нашай вёскі групавалі вакол сябе рэвалюцыйна настроеную частку моладзі. Часта на ігрышчах у сваёй вёсцы або па дарозе на ігрышчы мы ўсе заўзята спявалі рэвалюцыйныя песні на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, іншых прагрэсіўных паэтаў, спявалі часам песні на словы мясцовых паэтаў, у тым ліку і мае — «Заклік», «Да бою». Разам са спачуваючымі мы наладжвалі сходы, распаўсюджвалі нелегальную літаратуру, заклікалі да адкрыцця школ на роднай мове.
У той час трое з нас – Іван Пышко, Іван Івашэвіч і я пісалі свае вершы і нават пісалі іх у Вільню да рэдакцый беларускіх газет і часопісаў.
У маі 1932 года мяне абралі членам Дзятлаўскага райкома камсамола, цэнтрам якога была вёска Засецце. Тут я сустракаўся па паролях з кіруючымі членамі райкома Хванам Бандзялем, Браніславам Урбанам і іншымі таварышамі.
У ліпені 1932 года удзельнічаў урабоце акружной камсамольскай канферэнцыі. У лістападзе гэтага года мяне прынялі ў члены КПЗБ, але і надалей я ўзначальваў камсамольскую ячэйку.
Я хутка пасябраваў з многімі рабочымі і неўзабаве разам з імі пачаў падрыхтоўку да забастоўкі, якая пачалася 2 сакавіка і працягвалася тры месяцы.
Аднак з-за двурушніцтва некаторых прафсаюзных кіраўнікоў згуртаваныя рады барацьбітоў былі разгромлены коннай жандармерыяй і паліцыяй. Болей сямі дзесяткаў актыўных змагароў было адпраўлена ў турмы. Свой тэрмін зняволення я адбываў у Лідскай турме.
У канцы 1936 года, калі я спрабаваў перайсці цераз граніцу ў Савецкі Саюз, па даносу правакатара мяне схапіла дэфензіва і зноў — турма. Спачатку сядзеў у горадзе Глыбокае, а пасля суда — у Вілейцы.
Калі вярнуўся ў вёску Зачэпічы, мяне неўзабаве забралі ў армію. I там, у Лідскім пяхотным палку, за палітычныя размовы мяне разам з сябрамі-салдатамі Арсенем Пуйто і Васілём Данільчыкам пасадзілі ў гарнізонную турму на месяц строгага рэжыму.
У 1938 года.пасля звальнення з салдатчыны я вярнуўся да бацькоў. А ў хуткім часе пераехаў на Валынь. У час службы за мной пільна сачылі, кожнытыдзеньператрасалі куфэрак, думаючы, штознойдуць у ім лістоўкі ці іншую нелегальную літаратуру. Там падружыўся з членамі Кампартыі За- ходняй Украіны і ўдзельнічаў у рэвалюцыйнай барацьбе аж да ўз’яднання заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх зямель. А потым працаваў на педагагічнай ніве.
Па матэрыялах кнігі “Памяць. Дзятлаўскі раён”
Падрыхтаваны установай культуры “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Два дня в Гродно, третий - на Августовском канале: что ждет гостей и участников XV…
Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…
https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…