Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам з сонечнай і гасціннай Грузіі. Некалькі гадоў таму ён вырашыў весці бізнес у Беларусі, каб радаваць людзей спелай духмянай садавіной, салодкімі ягадамі, багатым выбарам агародніны.
Цікава было даведацца ў Раміна, як лёс прывёў яго ў “сінявокую” і што паспрыяла, каб затрымаўся ў нашых краях?
– Шэсць гадоў таму прыехаў на Навагрудчыну ў госці да дзядзькі, – прызнаецца мужчына. – Сустрэў будучую жонку, таксама грузінку, стварылі сям’ю, вырашылі застацца ў Беларусі, дзе нам вельмі падабаецца. Каб жыць у дастатку, неабходны стабільны даход. Старанна працаваць мы прывыклі. У Грузіі мая сям’я займалася вырошчваннем садавіны і агародніны, трымалі вялікую гаспадарку. Ранейшыя веды і навыкі вырашыў выкарыстоўваць у далейшай практыцы, але крыху ў іншай якасці: цяпер ужо рэалізоўваць вітамінную прадукцыю насельніцтву. З цягам часу ў горадзе Навагрудку працавалі ўжо некалькі гандлёвых кропак, а потым вырашылі пашырацца, стварылі чарговую ў Дзятлаве.
– Ці рады вы, што ўдалося знайсці прыдатнае памяшканне пад магазін у цэнтры горада?
– Сапраўды, спачатку маё гандлёвае месца было на міні-рынку райцэнтра, аднак ён працуе з выхадным па панядзелках і да 15 гадзін, а мне хацелася больш працяглага графіку. З такой просьбай звярнуўся ў раённы выканаўчы камітэт, мне пайшлі насустрач – дапамаглі адшукаць зручнае памяшканне побач з рынкам. Цяпер графік работы “Фруктовай крамы” з 8 да 20 гадзін без выхадных і перапынкаў на абед, да апошняга кліента.
Людзям зручна, бо тыя, хто працуе, маюць магчымасць прыйсці па пакупкі ў абедзенны перапынак, пасля работы або на працягу ўсяго дня па выхадных. Многія дзятлаўчане хваляць магазін, адзываюцца аб ім станоўча. У райцэнтры нас ужо добра ведаюць, ёсць пастаянныя пакупнікі. Мы стараемся дагадзіць сваім кліентам, імкнёмся, каб у “Фруктовай краме” заўжды быў багаты асартымент і ў пакупніка заставаўся выбар як па гусце, так і па цане.
– Колькі найменняў прадукцыі цяпер на паліцах, адкуль яна?
– У гандлёвай зале больш за трыццаць найменняў вітаміннай прадукцыі: ад ягад, дыняў, персікаў, лімонаў да кабачкоў, памідораў, часнаку. Тавар у нас пераважна айчынны: у фермераў з Лідчыны і Брэстчыны набываем свежую агародніну, ягады. Зразумела, што не ўся садавіна, што ў продажы, вырошчваецца ў Беларусі, па яе ездзім на аптовую базу ў Баранавічы.
– Садавіна і ягады вельмі далікатны прадукт, як удаецца сачыць за якасцю?
– Пастаянна перабіраем і сартуем тавар, каб на паліцах заставаўся толькі якасны і прывабны. Па некалькі разоў на тыдзень ездзім па свежыя паступленні. Спраўляцца з усімі клопатамі ў магазіне мне дапамагаюць жонка Эльвіра і наш работнік Юрый Гузоўскі.
– Што яшчэ ў працоўных планах?
– Нягледзячы на падоўжаны графік і значныя аб’ёмы работ, па просьбе мясцовых людзей хочацца адкрыць новую гандлёвую кропку ў Дзятлаве, недалёка ад аўтазаправачнай станцыі ў мікрараёне хлебазавода. Вельмі спадзяюся, што і на гэта атрымаем згоду гарадской адміністрацыі.
– Чаго жадаеце работнікам гандлю да свята?
– Моцнага здароўя, паспяховых продажаў, удзячных пакупнікоў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…