У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які прапануе шырокі выбар корпуснай і мяккай мэблі. Ён расчыніў свае дзверы для пакупнікоў 13 красавіка 2023 года і адразу стаў месцам удачных пакупак для гараджан.
Напярэдадні Дня гандлю цікава было даведацца ў загадчыцы Ларысы Бурдзей, за што магазін любяць жыхары раёна:
– У нас можна знайсці мэблю любога стылю: ад класікі да сучасных мадэляў шырокага цэнавага дыяпазону і розных колераў, як ужо гатовую, так і зробленую на заказ. Прадстаўлена шырокая калекцыя тканін, якая дазваляе заказаць мадэль, што спадабалася, у колеры і адценні, якія падыходзяць пад інтэр’ер кліента. З улікам выбранай тканіны чакаць гатовы варыянт пакупніку давядзецца ад паўтара да двух месяцаў. З усім асартыментам ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў” можна пазнаёміцца на сайце pinskdrev.by, а даведацца аб новых паступленнях нашага магазіна – на старонцы ў Інстаграм pinskdrev.diatlovo.by, у гандлёвай зале можна запытаць і пагартаць каталогі. Магазін працуе без перапынкаў на абед аўторак-пятніца – з 10 да 19 гадзін, субота – з 10 да 17 гадзін, нядзеля – з 10 да 15 гадзін, выхадны дзень – панядзелак.
– Ларыса Пятроўна, на якім рахунку вы ў сетцы фірменных магазінаў “Мэбля “Пінскдрэў”?
– Летась уваходзілі ў тройку лідараў, сёлета нязначна змінусавалі за кошт змяншэння продажаў, тым не менш з планавымі паказчыкамі спраўляемся.
– Кліентаў прывабліваюць шырокія магчымасці. Якую сістэму растэрміновак прапануеце?
– Калі няма ўсёй сумы для набыцця таго, што спадабалася, не бяда! ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў” прапануе аформіць беспрацэнтную растэрміноўку ад 3 да 24 месяцаў на любыя вырабы. Набыць мяккую корпусную мэблю і матрацы таксама можна ў крэдыт ААТ “ААБ “Беларусбанк” “На родныя тавары” на тры гады пад 4 % гадавых. Самае прыемнае, што пры поўнай аднаразовай аплаце або пакупцы ў крэдыт “На родныя тавары” прадастаўляецца зніжка ў памеры 15 %.
Той, хто выбірае айчынныя тавары ў магазіне “Пінскдрэў”, удзельнічае ва ўстойлівым развіцці краіны. Кожны рубель, пакінуты ў касе беларускага брэнда, вяртаецца ў бюджэт у выглядзе падаткаў, інвестуецца ў развіццё вытворчых пляцовак і падтрымлівае працоўныя месцы ў рэгіёнах.
– Хутка да работы на Дзятлаўшчыне прыступяць маладыя спецыялісты. Што і на якіх умовах можаце ім прапанаваць?
– Выпускнікі дзяржаўных установаў адукацыі нашай краіны маюць права на льготны крэдыт паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 631 на тавары айчыннай вытворчасці на пяць гадоў пад 25 % гадавых ад дзеючай стаўкі рэфінансавання – цяпер гэта лічба складае 2,31 % гадавых, аднак можа мяняцца разам са стаўкай рэфінансавання. Пры атрыманні крэдыту запрашаем маладых спецыялістаў звяртацца ў наш магазін – абавязкова дапаможам ім з выбарам прыемных абновак для інтэр’еру.
– Ці працуе ў вас служба дастаўкі, зборкі мэблі?
– Дастаўка працуе, але за дадатковую аплату. З прыватным прадпрымальнікам у магазіна заключаны дагавор на грузаперавозкі па горадзе і раёне. Калі ж заказ паступае праз інтэрнэт-сайт холдынгу, то дастаўка па горадзе Дзятлаве будзе бясплатнай. Прыемным бонусам для ўсіх кліентаў, без выключэння, з’яўляецца гарантыя на 18 месяцаў. Калі за гэты час выяўляецца фабрычны дэфект, ён ухіляецца бясплатна – у такім разе транспарціроўка таксама будзе бясплатнай.
– Як яшчэ прывабліваеце пакупнікоў?
– Рэгулярна кампанія “Пінскдрэў” праводзіць распрадажы і акцыі. Напрыклад, з 1 ліпеня па 30 верасня праходзіць акцыя “Растуць дзеці – растуць зніжкі”, прымеркаваная да новага навучальнага года, якая дазваляе значна танней набыць мэблю для дзіцячых і падлеткавых пакояў. Мадэлі, якія доўгі час знаходзяцца на экспазіцыі ў магазіне, таксама прапаноўваюцца са значнай зніжкай – да 45 %.
– Каб спраўляцца з патрабаваннямі сучаснага рынку, патрэбны прафесіяналы. Раскажыце пра калектыў магазіна.
– Ён невялікі, але зладжаны і прафесійны, разам стараемся стварыць спрыяльную і камфортную атмасферу для пакупнікоў. Пад маім кіраўніцтвам працуюць прадавец чацвёртага разраду Алена Тухто, грузчыкі Андрэй Хлябовіч і Павел Бяссонаў, прыбіральшчыца Ірына Валошнік.
– Чаго пажадаеце работнікам гандлю да прафесійнага свята?
– Удзячных пакупнікоў, здароўя, дабрабыту, ладу ў калектывах, высокіх заробкаў, паспяховага выканання планавых паказчыкаў, шчасця і мірнага неба.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…