Узнагароды за працу атрымалі работнікі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
За сумленную працу ім падзякавалі і ўручылі граматы і падзячныя лісты намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Баравік і дырэктар філіяла Мікалай Гародка.
– Ад работы вашай галіны ў многім залежыць дабрабыт і камфорт людзей, асабліва ў сельскай мясцовасці, – адзначыў Дзмітрый Баравік. – Зразумела, што ўзнікае нямала складаных пытанняў, аднак вы іх годна вырашаеце, пра што сведчаць і паказчыкі. З гэтага года ваш філіял рэарганізаваны – далучаны Навагрудскі ўчастак, павялічыліся аб’ёмы работы, аднак, упэўнены, што вы з усім справіцеся. Жадаю далейшых поспехаў, задаволеных кліентаў, моцнага здароўя і ўсяго найлепшага.
Дзмітрый Расціслававіч уручыў узнагароды раённага выканаўчага камітэта.
За шматгадовую сумленную працу Ганаровай граматай райвыканкама адзначаны дырэктар Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Мікалай Гародка. Такой жа ўзнагароды ўдастоена начальнік рознічна-гандлёвага ўчастка № 1 Наталля Загдай. Падзячныя лісты райвыканкама ўручаны вядучаму бухгалтару Марыне Барысевіч, трактарысту транспартнай галіны Аляксандру Ярмаловічу.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана начальнік сектара якасці Іна Бараноўская, падзячнымі лістамі Савета дэпутатаў – машыніст рэзальных машын Вольга Пілевіч, прадавец Алег Жданук.
За высокую ацэнку работы філіяла Мікалай Гародка падзякаваў кіраўніцтву райвыканкама і раённаму Савету дэпутатаў.
– Мы прыкладзём усе намаганні для выканання пастаўленых перад намі задач, – падкрэсліў Мікалай Віктаравіч. – Спажыўкааперацыя паказала сваю жыццяздольнасць у розных умовах і займае немалаважную долю ў эканоміцы. Гэта шматфункцыянальная арганізацыя, якая ахоплівае розныя сферы дзейнасці: гандаль, прамысловасць, грамадскае харчаванне, нарыхтоўкі, прадастаўленне паслугаў, транспарт, служыць народу, людзям, у першую чаргу – насельніцтву сельскіх рэгіёнаў. Аўтамагазіны даязджаюць у самыя аддаленыя куткі раёна, дзе мы імкнёмся забяспечыць высокую якасць абслугоўвання. Спадзяюся, усе нашы мэты будуць рэалізаваны, а мары ўвасоблены ў жыццё.
Ён уручыў Ганаровыя граматы Гродзенскага аблспажыўтаварыства агенту гандлёвай галіны Наталлі Радзюк, прыбіральшчыцы Тамары Шастак. Такія ж узнагароды перададзены начальніку аддзела тэхнічнага развіцця Рыгору Радоўню, слесару-сантэхніку Івану Лубешку і работнікам Навагрудскага ўчастка: вадзіцелю Віктару Зайко, прадаўцу Святлане Ігнатовіч.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…
Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…
У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…
Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…
У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…
На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…