Горад Дзятлава першым сустракае акцыю “Марш Перамогі” (+відэа)

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь арганізавала акцыю “Марш Перамогі”.

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, улічыўшы інтарэс беларусаў і гасцей краіны да рарытэтных узораў тэхнікі, якія прымалі ўдзел у ваенным парадзе ў горадзе Мінску ў Дзень Незалежнасці, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь арганізавала акцыю “Марш Перамогі”.

Легендарныя танкі Т-34 пабываюць у населеных пунктах, якія асабліва вызначыліся ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў ваенныя 1941-1945 гады і ў лютым 2024 года былі ўзнагароджаны вымпеламі “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Сёлета гэтага ганаровага знака ўдастоены гарады Дзятлава, Баранавічы, Дзяржынск, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея.

Адметна, што 12 чэрвеня горад Дзятлава першым сустрэў акцыю “Марш Перамогі”.

Урачыстасць з гэтай нагоды праходзіць у гарадскім скверы па вуліцы Слонімскай з удзелам раённага кіраўніцтва на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, спецыялістаў ваеннага камісарыята, які таксама адзначае 80-годдзе ўтварэння, прадстаўнікоў працоўных калектываў, прафсаюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцаў установаў адукацыі, дзятлаўчан.

Акрамя выставы танкаў Т-34, у жыхароў ёсць магчымасць пабачыць выступленне вайсковых творчых калектываў, спецыялістаў кіналагічнага цэнтра Рэспублікі Беларусь са службовымі сабакамі, наведаць перасоўныя экспазіцыі рарытэтнага і сучаснага ўзбраення і пафатаграфавацца на памяць.

Так, 11-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада, якая базіруецца ў горадзе Слоніме, дэманструе ўдзельнікам свята Р-186 “Богатырь” і МП-240 “Кайман” для забеспячэння сувязі, БМ-21 “Град” – рэактыўную сістэму залпавага агню, перасоўны інфармацыйны цэнтр для тэхнічнага забеспячэння інфармацыйнай работы ў палявых умовах.

Дзятлаўчане расказалі, што ім запомнілася больш за ўсё на “Маршы Перамогі”, якія ўражанні яны атрымалі.

Вераніка Мазур, 29 гадоў:

– Я лічу, мерапрыемства было даволі пазнавальным як для дарослых, так і для дзяцей. Цікаўнасць у іх вачах не згасала, калі ім паказвалі, як збіраецца і разбіраецца ваенная зброя, калі разглядалі ваенную тэхніку. Вельмі спадабаліся ўсім мерапрыемства сабакі. Дзяцей ад іх было проста не адцягнуць.

Алена Лабарэвіч, 37 гадоў:

– Падобныя мерапрыемствы праводзяцца ў нас нячаста, таму было цікава прыйсці паглядзець на паказ ваеннай тэхнікі, убачыць работу кінолагаў са спецыяльна навучанымі сабакамі. Маё дзіця вельмі парадавалася магчымасці пагуляць, пагладзіць жывёлін. Танкі Т-34 прыбылі на выставу крыху пазней, але яны паспелі пакінуць яркія ўражанні.

Паліна Цымбал, 16 гадоў:

– Скажу шчыра: усё вельмі спадабалася. Даволі рэдка даводзіцца назіраць такую ​​колькасць ваеннай тэхнікі. Дарэчы, многія яе ўзоры я бачыла ўпершыню, у тым ліку і танк на хаду. Асаблівае ўражанне пакінула выступленне кінолагаў. Гэта было незабыўна.

Ужо сёння эстафету “Марша Перамогі” прыме горад Любань. Плануецца, што акцыя Міністэрства абароны прадоўжыцца да 20 ліпеня.

Ірына СТЫРНІК, Мікіта ПАПРОЦКІ

Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Марш Победы # танки #выставка

administrator

Recent Posts

Откажись от насилия!

https://www.youtube.com/embed/FYMdbfP8Ufw Ежемесячно в результате убийств и тяжких телесных повреждений гибнет до 40 граждан нашей страны,…

3 часа ago

10 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з гэтым важным дзяржаўным святам! Гэта свята з’яўляецца сімвалам…

4 часа ago

Дзятлаўчане праспявалі разам «Дзень Перамогі»

Святочныя мерапрыемствы 9 Мая завяршыліся акцыяй “Праспяваем "Дзень Перамогі" разам” і феерверкам. Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь…

11 часов ago

Футбол (4-й тур чемпионата Гродненской области)

9 мая в Дятлово состоялся 4-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (республиканский региональный этап).…

15 часов ago

У Дзень Перамогі, песня, гучы!

Праграму ўрачыстасцяў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжылі канцэрты, якія падрыхтавалі артысты раёна і госці.…

15 часов ago

Нібы сышлі з экрана: у Дзятлаве 9 Мая паказалі “жывое” кіно

Да Дня Перамогі ў Дзятлаве, у гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі з…

17 часов ago