З пылу з жару – да самага сэрца, або Як Дзятлаўшчына частавала дранікамі на Воранаўшчыне

22 жніўня гасцінны  гарпасёлак Воранава ператварыўся ў сапраўдную кулінарную сталіцу Гродзеншчыны – тут грымеў і курэў духмяным парам бульба-фэст “Воранаўскі дранік”. 

Творчая дэлегацыя культуры Дзятлаўскага раёна стала адной з самых яркіх і смачных лакацый фестывалю. Нашы майстрыхі шчодра дзяліліся ўнікальнымі сакрэтамі і старажытнымі рэцэптамі прыгатавання страў з таркаванай бульбы, якія з пакалення ў пакаленне беражліва захоўваліся ў вёсках Дзятлаўшчыны. Было прадстаўлена пяць  рэцэптаў, якія ўвайшлі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Галоўным кулінарным сюрпрызам лакацыі стала ўнікальная магчымасць пакаштаваць сапраўдныя беларускія дранікі проста “з пылу з жару”. 

У клапатлівых руках Таццяны Дудкінай, захавальніцы і носьбіце элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны, простая дзятлаўская бульба ператваралася ў залацісты цуд. Шкварчэлі патэльні, віўся залацісты дымок, на вачах у захопленых гасцей выпякаліся хрумсткія, духмяныя і сакавітыя дранікі. Адзін толькі водар вабіў да дзятлаўскага падвор’я чэргі людзей, а частаванні разляталіся за лічаныя хвіліны. 

Народная творчасць Панямоння – гэта не толькі песні, рамёствы і танцы, але і багатая жывая кулінарная спадчына, якая яднае сэрцы і дорыць сапраўднае свята смаку.

Дзякуем усім, хто завітаў на наш духмяны агеньчык! 

Марына  ЛУКІЯНЕЦ,
загадчык метадычнага аддзела

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

Праект “Магія чытання” стаў прызёрам міжнароднага конкурсу

Гавораць, што сапраўдны тэатр пачынаецца з вешалкі. Але бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магія чытання” Дзятлаўскай…

1 час ago

Открытие охоты на бобра и выдру

С 1 сентября открывается охота на бобра и выдру, которая продлится до 31 марта 2027…

3 часа ago

Дзень Войневіцкага сельскага савета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…

3 часа ago

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

4 часа ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

4 часа ago

Не знаешь куда деть энергию? Поймай свой спорт!

Лето заканчивается, а крутые приключения только начинаются! В последнюю неделю августа с 24 по 28…

4 часа ago