У гарадах, забудаваных у асноўным драўлянымі дамамі, пажары ўяўлялі сабой вялікую небяспеку. Таму ў ХVІІІ стагоддзі над будынкамі пажарных і паліцэйскіх часцей пачалі будаваць высокія вежы, якія назвалі пажарнымі каланчамі, адкуль кругласутачна назіралі за горадам. Усярэдзіне такіх вежаў знаходзілася вінтавая лесвіца, па якой штодня каравульны падымаўся на самы верх, дзе размяшчалася назіральная пляцоўка.

Купцы перш за ўсё будавалі каланчы і пажарныя дэпо, паколькі імкнуліся зберагчы ад полымя свае крамы і асабнякі. У вялікіх гарадах ужо Савецкага Саюза назіральныя вежы ўзводзіліся аж да 1930-ых гадоў.

Сёння ў Беларусі захаваліся 11 пажарных каланчэй. Калі ў гарадах сталі актыўна будавацца шматпавярхоўкі, ад пажарных каланчэй прыйшлося адмовіцца. З развіццём тэлефоннай сувязі неабходнасці ў пастаянным візуальным назіранні за населенымі пунктамі ўжо не існуе.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации