Навучанне дзяцей асновам бяспечных паводзін – адна з важных задач дашкольнай адукацыі.

З гэтай мэтай у Гезгалаўскім дзіцячым садзе з выхаванцамі кожны тыдзень праводзяцца розныя формы работы: пазнавальныя гутаркі, дыдактычныя і сюжэтна-ролевыя гульні, віктарыны і забавы. Асаблівую цікавасць у дзяцей вызываюць мерапрыемствы з удзелам супрацоўнікаў службаў спецыяльнага прызначэння.

На гэтым тыдні адбылася сустрэча выхаванцаў з інспектарам Дзятлаўскага РАНС Мартай Мілаш. Падчас мерапрыемства дзеці ў гульнявой форме замацавалі правілы бяспечных паводзінаў у побыце, дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару. Інспектар прапанавала дзецям займальныя гульні-развагі “Добра – дрэнна”,”Як правільна дзейнічаць”. Выхаванцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі вырашэння праблемных гульнявых сітуацый, папрактыкаваліся ва ўменні правільна выклікаць пажарную службу па тэлефоне.

Да гутаркі дзяцей з супрацоўнікам РАНС нечакана далучыўся казачны герой Агеньчык. Яму вельмі хацелася зразумець, чаму людзі кажуць: “Агонь – сябар, агонь – вораг!”. Выхаванцы растлумачылі госцю, у якіх выпадках агонь дапамагае чалавеку, а ў якіх можа стаць прычынай пажару. Разам з Агеньчыкам дзеці пагулялі ў рухомыя гульні “Агеньчык і дожджык”, “Хто хутчэй знойдзе небяспечныя прадметы”, гульні-эстафеты “Патушы пажар”, “Выратуй звяроў”.

У канцы сустрэчы інспектар РАНС падарыла выхаванцам дзіцячыя кнігі аб правілах бяспечных паводзінаў.

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Гезгалаўскага ясляў-сада

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации