7 мая па месцах баявой славы Дзятлаўшчыны ў рамках акцыі “Народнае ўскладанне” вахту памяці ажыццявілі дэпутаты вучнёўскай палаты моладзевага савета пры раённым Савеце дэпутатаў, удзельнікі раённых моладзевых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ” і “БРПА”.
Стартавала патрыятычная акцыя ў гарадскім парку каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай арміі і партызан, загінулых пры вызваленні Дзятлаўшчыны, і помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.
Прысутных павіталі галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Алена Бічэль, каардынатар моладзевага савета, яна ж старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:
– Мы накіроўваемся ў раённы аўтобусны маршрут памяці “Спадчына Вялікай Перамогі”, прысвечаны 81-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У час паездкі наведаем памятныя мясціны нашага раёна, каб ускласці кветкі, запаліць лампады. Гэта будзе выказваннем нашай глыбокай памяці, бязмернай павагі і пашаны да тых, хто абараняў Радзіму, і мірных жыхароў, якія пацярпелі ў суровыя ваенныя гады.
Хвілінай маўчання ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць вызваліцеляў, усклалі кветкі да магіл, запалілі на мемарыяле лампады – маленькія сімвалы Вечнага агню памяці аб героях.
Урачыстыя цырымоніі ўшанавання абаронцаў айчыны і землякоў, загінулых у гады ваеннага ліхалецця, навучэнцы і дарослыя правялі таксама каля абеліска Славы райцэнтра, помнікаў землякам у гарадскім пасёлку Наваельня, аграгарадках Раклевічы, Круцілавічы, Дварэц.
Удзельнікі вахты памяці падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай спадчыны беларускага народа і значнасці праекта для падрастаючага пакалення.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…