Як паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, урадам прынята рашэнне аб дадатковым інфармаванні грамадзян аб уключэнні іх у спісы плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслугаў з поўным пакрыццём эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.
Інфармацыя будзе размяшчацца ў паведамленнях аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі за студзень 2019 года (жыроўка). Пры гэтым налічэнне платы за паслугу гарачага водазабеспячэння па поўным тарыфе за студзень 2019 года ажыццяўляцца не будзе.
Такое рашэнне прынята, каб грамадзяне, якія трапілі ў спісы, мелі дадатковую магчымасць пацвердзіць сваю занятасць ці цяжкую жыццёвую сітуацыю яшчэ і ў лютым 2019 года.
Аднак у выпадку непрадастаўлення грамадзянамі на працягу лютага звестак, якія пацвярджаюць занятасць ці наяўнасць цяжкай жыццёвай сітуацыі, налічэнне платы за паслугу гарачага водазабеспячэння па эканамічна абгрунтаванай цане будзе выстаўлена ў квітку за жыллёва-камунальныя паслугі за люты 2019 года з улікам пераразліку за студзень 2019 года.
Даведацца праз ЕРИП
Інфармацыю пра ўключэнне ў спісы плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслугаў з поўным пакрыццём эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне цяпер можна таксама атрымаць пры ажыццяўленні аплаты за ЖКП праз ЕРИП.
З 11 лютага гэта можна зрабіць пры наяўнасці ЭЛП або ўнікальнага ідэнтыфікатара (логіна і пароля) на партале дзяржаўных паслугаў праз электронную паслугу 3.33.04.2 “Прадастаўленне звестак аб уключэнні грамадзяніна ў спіс працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы і аплачваюць паслугі, вызначаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне”.
Ірына СТЫРНІК
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…