Categories: Падзеі

Ярмошына: ініцыятыўныя групы ўжо здаюць подпісы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі

Ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі ўжо здаюць подпісы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, паведаміла ў сваім чарговым відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік ЦВК нагадала, што засталося 8 дзён да заканчэння збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.

Група, якая збірае подпісы ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, ужо здала ва ўсе тэрытарыяльныя камісіі больш як 900 тыс. подпісаў. Яны размеркаваліся раўнамерна па ўсіх рэгіёнах.

Акрамя таго, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, даволі раўнамерна размеркаваліся па рэгіёнах і подпісы ў падтрымку Сяргея Гайдукевіча. У тэрытарыяльныя выбаркамы здадзена ўжо 35 тыс. подпісаў за яго. Але пакуль гэта група не здала подпісы, сабраныя ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях.

Каманда Мікалая Улаховіча здала больш як 15 тыс. подпісаў у раённыя выбаркамы Мінска і Мінскай вобласці. Больш як 1 тыс. подпісаў здадзена групай патэнцыяльнага кандыдата Таццяны Караткевіч. «Яны сабраны толькі на тэрыторыі Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Пакуль што подпісы, сабраныя ў іншых рэгіёнах, у выбарчыя камісіі не здаваліся», — сказала Лідзія Ярмошына. Таксама ў адну з раённых камісій Мінскай вобласці здадзена 48 подпісаў за Сяргея Калякіна.

Астатнія ініцыятыўныя групы (у падтрымку Жанны Раманоўскай, Анатоля Лябедзькі і Віктара Цярэшчанкі) пакуль не здавалі подпісы ў выбаркамы.

Лідзія Ярмошына таксама заявіла, звяртаючыся да выбаршчыкаў: «Прашу вас на працягу наступнага тыдня падтрымаць нашых патэнцыяльных кандыдатаў, каб выбарчая кампанія была цікавай, разнастайнай і альтэрнатыўнай». Яна раіць грамадзянам, выходзячы з дома, асабліва ў выхадныя дні, браць з сабой пашпарт, таму што магчыма сустрэць каго-небудзь з ініцыятыўнай групы таго прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта Беларусі, чыя праграма найбольш блізкая канкрэтнаму выбаршчыку.

«Адначасова я звяртаюся да членаў ініцыятыўных груп, асабліва да каардынатараў гэтых груп, якія працуюць у розных раёнах Рэспублікі Беларусь, каб яны не зацягвалі са здачай подпісаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі», — дадала кіраўнік ЦВК. Яна нагадала, што дзверы камісій закрыюцца для здачы подпісаў у 19.00 21 жніўня. «Тэрмін работы прадоўжаны не будзе. Таму не падвядзіце тых людзей, якія вам даверыліся і ўключыліся ў склад ініцыятыўных груп», — падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

12 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

12 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

12 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

13 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

13 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

14 часов ago