Вайна ў Афганістане – страшная, жорсткая, незнаёмая. Яна доўжылася ўдвая больш за Вялікую Айчынную, пакінула глыбокі след на душах некалі маладых салдат, якія здолелі вярнуцца дамоў, прынесла боль матулям, якія не дачакаліся з арміі сваіх любімых сыноў.

Напярэдадні чарговай гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана супрацоўнікі раённай бібліятэкі запрасілі землякоў на літаратурна-музычную сустрэчу пад назвай “Адвага, Радзіма і гонар”, каб разам узгадаць падзеі той вайны.

За час баявых дзеянняў у далёкім Афганістане пабывалі 130 ураджэнцаў Дзятлаўшчыны. На жаль, не ўсе з іх змаглі вярнуцца дадому. Кожны год у лютым воіны-інтэрнацыяналісты і жыхары нашага раёна ўшаноўваюць памяць Аляксандра Шылава з гарадскога пасёлка Наваельня і Дзмітрыя Лазовіка з вёскі Малая Палонка, якія гераічна загінулі, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак, і пасля смерці былі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

– Сёння ім бы вырошчваць хлеб, будаваць дамы, вучыцца, працаваць. Але гэтаму ўжо ніколі не збыцца. Нашы юнакі выканалі свой воінскі абавязак. За намі, жывымі, –  доўг памяці аб тых, хто вярнуўся ў “чорным цюльпане”, каб знайсці вечны спачын на гарадскім або вясковым пагосце; доўг спагады і падтрымкі іх няшчасным бацькам; доўг дапамогі тым, у каго паранена душа. Мы, сучаснікі, будзем помніць аб гэтым, – узгадалі вядучыя і запрасілі ўшанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання.

Памяць воінаў Афгана не адышла, а прабілася вершамі і песнямі, якія дагэтуль спяваюць пад гітару падлеткі, кнігамі і мемуарамі, што занялі сваё месца на выставе, падрыхтаванай для ўдзельнікаў мерапрыемства. Падрабязней пазнаёміцца з імі дзятлаўчане змогуць, наведаўшы бібліятэку.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

11 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

12 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

13 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

14 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

16 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

16 часов ago