Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна:

– У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі свабоду нашай краіны, а 9 ліпеня – яшчэ і тых, хто вызваляў Дзятлаўскі раён, тую зямлю, дзе шчасліва жывём пад мірным небам, спакойна гадуем дзяцей, будуем будучыню. Іх набыткі, гістарычная памяць сёння грунтоўна падтрымліваюцца і народам, і дзяржавай. Мерапрыемствы да Дня вызвалення горада Дзятлава – гэта ўзор для пераймання, у першую чаргу, для нашых дзяцей. Упэўнены, што падрастаючае пакаленне запомніць і захавае лепшае, прадоўжаць традыцыю памяці.

Ала Гародка, старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама:

– Дзень гэты значны, як для раёна, так і для Беларусі ў цэлым, бо 82 гады таму паступова вызвалялася тэрыторыя нашай Айчыны. Сёння святочная дата, аднак адначасова яна ўспрымаецца з горыччу: вельмі шмат суайчыннікаў загінула ў гады ваеннага ліхалецця. У маёй сям’і на фронце пасля вызвалення Заходняй Беларусі ваяваў дзядуля Уладзімір Пятровіч Гародка, забіты ён быў 24 красавіка 1945 года на тэрыторыі Германіі, крыху не дажыўшы да Перамогі. Бабуля адна ставіла на ногі маю матулю, перажыла складаны пасляваенны перыяд. Гавару “дзядуля”, але яму было крыху больш за трыццаць. Так дасягалася наша агульная Перамога, якая падарыла магчымасць цяпер жыць пад мірным небам. Мы ўжо сустрэлі Дзень Незалежнасці, вызваленне горада Дзятлава, а 18 ліпеня пад назвай “Казлоўшчынскі фэст”пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя вызваленю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пасёлка Казлоўшчына. Запрашаю ўсіх далучацца.

Таццяна Дзедава, навучэнка сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы:

– Сёння значны дзень, бо трэба памятаць сваіх продкаў, ведаць гісторыю народа, сваёй Айчыны і малой радзімы. Для мяне было кранальна стаяць у Ганаровай варце каля Вечнага агню ў дзень вызвалення Дзятлава. Мы, маладое пакаленне, актыўна ўдзельнічаем у мерапрыемствах, прысвечаных захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэта важна, бо і мой прадзядуля Вікенцій Рыгоравіч Белавус, які вярнуўся з вайны, пражыў шчаслівае жыццё, выгадаваў дзяцей і ўнукаў. З яго партрэтам я ўдзельнічала ў акцыі “Беларусь памятае”. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Праект “Магія чытання” стаў прызёрам міжнароднага конкурсу

Гавораць, што сапраўдны тэатр пачынаецца з вешалкі. Але бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магія чытання” Дзятлаўскай…

4 часа ago

З пылу з жару – да самага сэрца, або Як Дзятлаўшчына частавала дранікамі на Воранаўшчыне

22 жніўня гасцінны  гарпасёлак Воранава ператварыўся ў сапраўдную кулінарную сталіцу Гродзеншчыны – тут грымеў і…

4 часа ago

Открытие охоты на бобра и выдру

С 1 сентября открывается охота на бобра и выдру, которая продлится до 31 марта 2027…

5 часов ago

Дзень Войневіцкага сельскага савета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…

5 часов ago

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

7 часов ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

7 часов ago