Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку прайшоў мітынг-рэквіем “Наша памяць – наша сіла”, прысвечаны вызваленню Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ушанаваць загінулых прыйшлі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, сілавых структур, працоўных калектываў, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, навучэнцы, гараджане.

– Сёння асаблівы дзень для Дзятлаўшчыны, бо 82 гады таму наш райцэнтр быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – зазначыў Андрэй Садоўскі. – Гэта дата ў гісторыі сведчыць не толькі аб доблесці і славе, але прыходзіць з ноткай смутку за тых, хто загінўу, адстаяўшы для нас незалежнасць. Мы сустракаем яе каля помніка, дзе пахаваны Героі Савецкага Саюза Ян Фогель і Павел Пятроў, якія цаной жыцця здабылі для нашчадкаў мірную будучыню.

З першых дзён фашысцкай акупацыі насельніцтва Дзятлаўшчыны спазнала жахі фашызму, нацызму, генацыду, халакосту. Вайна забрала больш за 20 тысяч чалавечых жыццяў, 18 тысяч з якіх – мірнае насельніцтва, сотні былі забраны ў фашысцкае рабства. Сёння мы нізка схіляем галовы перад вялікай адвагай землякоў і чырвонаармейцаў, якія змагаліся за незалежнасць Айчыны. Шмат подзвігаў і важных падзей адбыліся на тэрыторыі раёна, нездарма Дзятлава ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі было адзначана вымпелам “За стойкасць і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, які нагадвае нам пра важкую цану міру і спакою. Прыміце шчырыя віншавання з днём вызвалення горада, жадаю ўсім шчасця і дабрабыту. Вечная слава героям і вечная памяць загінулым.

– Вялікая Айчынная вайна змяніла жыццё краіны, яна ўвайшла ў кожны дом, тысячы савецкіх грамадзян загінулі на франтах, паляглі ад рук акупантаў, памерлі ў нямецкіх лагерах і турмах, але праяўленыя імі гераізм і стойкасць дастойна ацэнены нашчадкамі, – адзначыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. – 9 ліпеня – свяшчэнная дата для дзятлаўчан. Мы заўжды будзем памятаць і шанаваць герояў, якія адважна адстаялі наша права на жыццё. Святы абавязак сучаснага пакалення – захоўваць гістарычную праўду і памяць, якія даюць магчымасць усведамляць сапраўдную цану Перамогі і натхняюць на мірныя здзяйсненні.  

Творчае віншаванне для дзятлаўчан у дзень свята падрыхтавалі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава. Кранальны песенны падарунак прагучаў ад артыстаў раёна.

Памяць загінулых у агні ваеннага ліхалецця прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Без флікера – штраф

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 23 па 25 верасня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на…

3 часа ago

Дзелавы панядзелак. Калі пройдзе сельскагаспадарчы кірмаш і што рабіць у дзень бяспекі?

Увядзенне аб’ектаў у гаспадарчы абарот, пажарная і дарожная бяспека, падрыхтоўка да восеньскіх кірмашоў сельскагаспадарчай прадукцыі,…

3 часа ago

Дзятлаўшчына маладая. З абласнога цэнтра – у аграгарадок да дзяцей

Сёлета педагагічная сям’я Дзятлаўшчыны папоўнілася дваццаць адным маладым спецыялістам, многія з іх – работнікі дашкольных…

4 часа ago

Александр Лукашенко принял с докладом спецпосланника Виктора Шеймана

Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 сентября принял с докладом специального посланника главы государства Виктора Шеймана.…

4 часа ago

Таможенная инфраструктура и переориентация товаропотока. Александр Лукашенко принял с докладом Владимира Орловского

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…

4 часа ago

Картофель в Беларуси убрали с 36% запланированных площадей

Картофель в Беларуси убрали с 36% запланированных площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

5 часов ago