Па тэме з аналітыкай

Тэма

Прававое забеспячэнне абароны персанальных даных – важны элемент развіцця інфармацыйнага грамадства ў Беларусі.

Праблема

Сучасныя рэаліі стану злачыннасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій з-за частых кібератак па ўсім свеце дэманструюць несуцяшальную статыстыку.

Слова спецыяліста

Анастасія Сідаровіч, следчы раённага аддзела Следчага камітэта:

– Найчасцей падобныя атакі ажыццяўляюцца для завалодання персанальнымі данымі людзей. Па сутнасці інфармацыя, якая трапляе да злачынцаў, – важны складальнік сучаснага жыцця чалавека, таму яна мае патрэбу ў абароне з боку дзяржавы.

Варта адзначыць, што ў Рэспубліцы Беларусь права на прыватнае жыццё замацавана ў дзеючай Канстытуцыі ў артыкуле 28: “Кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшальніцтва ў яго асабістае жыццё, у тым ліку ад пасягальніцтваў на таямніцу яго карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў, на яго гонар і годнасць”.

Злачынствы супраць канстытуцыйных правоў грамадзян можна лічыць асаблівай групай, якая заслугоўвае вялікай увагі дзяржавы, бо тычыцца значных сфераў жыцця, і без іх абароны немагчыма жыццядзейнасць грамадзяніна ў цэлым у звыклым для сучаснага грамадства разуменні.

Валодаючы данымі сваёй ахвяры, махляр можа яе шантажыраваць або распаўсюдзіць канфідэнцыйную інфармацыю ў інтэрнэце. Як бачым, удасканаленне заканадаўства ў галіне абароны персанальных даных у Беларусі з’яўляецца значным элементам працэсу фарміравання інфармацыйнага грамадства.

Прававыя механізмы

Згодна з артыкулам 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” збор, апрацоўка, захаванне даных аб прыватным жыцці фізічнай асобы і яе персанальных даных, а таксама карыстанне імі ажыццяўляецца толькі па згодзе з гэтай фізічнай асобай, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. 

Артыкул 40 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” ўтрымлівае пэўныя абмежаванні на выкарыстанне выяваў фізічных асоб. Так, распаўсюджванне ў СМІ матэрыялаў, падрыхтаваных з выкарыстаннем аўдыя- і відэазапісу, кіна- і фотаздымкаў фізічнай асобы без яе згоды дапускаецца толькі пры прыняцці мераў супраць магчымай ідэнтыфікацыі гэтай асобы іншымі людзьмі, а таксама пры ўмове, што распаўсюджванне матэрыялаў не парушае канстытуцыйных правоў і свабодаў асобы і неабходна для абароны грамадскіх інтарэсаў, за выключэннем выпадкаў распаўсюджвання такіх матэрыялаў па патрабаванні органа крымінальнага пераследу, суда ў сувязі з вытворчасцю папярэдняга расследавання, судовым разбіральніцтвам.

Акрамя таго, у Беларусі дзейнічае Закон “Аб абароне персанальных даных”, які рэгулюе праваадносіны пры іх апрацоўцы як з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі, так і без іх выкарыстання.   

Меры адказнасці

Згодна з часткай 1 артыкула 179 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, незаконнае распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, асабістай ці сямейнай таямніцы іншай асобы без яе згоды, якое нанесла шкоду правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага, караецца грамадскімі работамі або штрафам, або арыштам.

За размяшчэнне ў інтэрнэце інфармацыі, якая ўтрымлівае паклёп, паводле часткі 1 артыкула 188 прадугледжана крымінальная адказнасць.

Адпаведна артыкулу 9.3 КоАП Рэспублікі Беларусь за абразу прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 20 базавых велічыняў.

Беларускае заканадаўства забараняе распаўсюджваць ці рэкламаваць, публічна дэманстраваць кіна- і відэастужкі ці іншыя творы, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці. За падобныя парушэнні па артыкуле 17.8 КоАП таксама надыходзіць адміністрацыйная адказнасць. 

Выснова

Інстытут персанальных даных у Рэспубліцы Беларусь і шэрагу іншых краін свету толькі пачынае актыўна развівацца разам з фарміраваннем інфармацыйнага грамадства. Праз яго развіццё, у тым ліку ў заканадаўчай сферы, будзе ўдасканальвацца прававое рэгуляванне па абароне персанальных даных.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga    

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации