На пытанні адказвае суддзя суда Дзятлаўскага раёна Сяргей Сёмуха.

З якога ўзросту надыходзіць крымінальная адказнасць?

– Крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, прэкурсораў і іх аналагаў надыходзіць у Беларусі з 16-гадовага ўзросту, а за іх крадзеж і збыт – з 14 гадоў.

Якая адказнасць наступае за незаконны абарот наркатычных сродкаў?

– Злачынствы гэтай катэгорыі накіраваны супраць здароўя насельніцтва, адпаведна і наступствы за іх учыненне наступаюць сур’ёзныя.

Напрыклад, за крадзеж наркатычных сродкаў прадугледжана адказнасць у выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Незаконны без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў караюцца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў. За тыя ж дзеянні, толькі учыненыя з мэтай збыту наркатычных сродкаў, наступае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў. За вышэйпералічаныя дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем лабараторнага посуду або лабараторнага абсталявання, прызначаных для хімічнага сінтэзу, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 8 да 20 гадоў са штрафам або без штрафу. Найбольш жорсткія санкцыі прадугледжаны для тых выпадкаў, калі збыт наркатычнага сродку цягне за сабой смерць асобы, якая яго ўжыла. Збытчыку пагражае ад 12 да 25 гадоў пазбаўлення волі са штрафам або без штрафу. Ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі ўстаноўлена адказнасць за збыт наркотыкаў загадзя непаўналетняму або ажыццяўленне збыту на тэрыторыі ўстановы адукацыі, аховы здароўя, вайсковай часці і інш.

Увядзенне альтэрнатыўных мер адказнасці накіравана на дыферэнцыраваны падыход да прызначэння пакарання, сведчыць аб тэндэнцыі да гуманізацыі крымінальнага заканадаўства.

Што мае на ўвазе збыт наркотыкаў?

– Пад збытам падразумяваецца як выплатная, так і бязвыплатная перадача наркатычных сродкаў іншым асобам з дапамогай продажу, дарэння, абмену, выплаты доўгу, дачы ў пазыку і іншым спосабам.

На сёння пераважаючым спосабам распаўсюджвання наркотыкаў з’яўляецца іх збыт з дапамогай інтэрнэт-магазінаў. Збытам таксама з’яўляюцца дзеянні, якія мяркуюць размяшчэнне наркотыкаў у схованкі (так званыя закладкі) і паведамленне інфармацыі аб месцы іх знаходжання пакупніку. Прычым трэба разумець, што крымінальна-каральным дзеяннем (збытам) будуць кваліфікаваныя дзеянні закладчыка і ў тым выпадку, калі пакупнік не паспеў забраць гэта рэчыва з тайніка. На жаль, у гэтую злачынную дзейнасць прыцягваецца ўсё большая колькасць хлопцаў і дзяўчат, у тым ліку непаўналетніх.

Якая колькасць крымінальных спраў па гэтай катэгорыі разглядаецца судом Дзятлаўскага раёна ў год?

– Статыстыка, звязаная з учыненнем такіх злачынстваў у нашым раёне, нязначная, але яна ўсё ж ёсць.  За апошнія пяць гадоў судом разгледжана 5 крымінальных спраў, асуджана 9 асоб, 6 з іх – за незаконнае без мэты збыту набыццё і захоўванне наркатычных сродкаў (5 – да абмежавання волі, 1–да пазбаўлення волі); 2 асобы асуджаныя да пазбаўлення волі за незаконныя набыццё, захоўванне і збыт наркатычных сродкаў; адна асоба асуджана таксама да пазбаўлення волі за незаконны пасеў раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, выраб і захоўванне наркатычных сродкаў. У гэтым годзе судом разгледжана адна крымінальная справа, пастаноўлены абвінаваўчы прыгавор да аднагограмадзяніна – за незаконныя набыццё і захоўванне, а да другога – у тым ліку і за збыт наркатычных сродкаў асобай, якая раней учыніла аналагічнае злачынства. Прысуд у законную сілу не ўступіў, адным з абвінавачаных пададзена апеляцыйная скарга.

Непаўналетнія ў названы перыяд за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, судом не асуджаліся.

Ці ёсць спосаб пазбегнуць адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў?

– Асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры або аналагі і актыўна спрыяла выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў або рэчываў, выкрыццю асоб, якія іх учынілі, выяўленню маёмасці, здабытай злачынным шляхам, вызваляецца за дадзенае злачынства ад крымінальнай адказнасці.

Хацелася б перасцерагчы, асабліва падрастаючае пакаленне, ад неабдуманых учынкаў, цаной якім могуць стаць жыццё, здароўе і зламаны лёс.

Падрыхтавала да друку Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации