Categories: Грамадства

Які пост без міласціны?

У каталiцкiх вернікаў пасыпаннем галоваў попелам пачаўся Вялiкi пост.

У штодзённым разуменні словa “пост” вельмi часта асацыіруецца з устрыманнем ад нейкіх прадуктаў харчавання, звычайна мясных. Пост не датычыцца толькi i выключна нашага страўнiка. Яго трэба разумець у больш шырокiм сэнсе. У першую чаргу, ён з’яўляецца часам, дадзеным нам Богам для паглыблення нашай сувязi з Iм i для нашага асабiстага навяртання. Добра было б, калi б у гэты час мы зразумелi, што з’яўляемся людзьмi смяротнымi, i свой позiрк накiравалi далей, у вечнасць. А гэта, у сваю чаргу, павiнна дапамагчы нам мудра распараджацца сваiм жыццём i дадзеным нам часам, цэнячы тым самым кожную хвiлiну.

Пост — гэта таксама такi лiтургiчны перыяд у жыццi Касцёла, калi мы павiнны быць асаблiва салiдарнымi з нашым Збаўцам Езусам Хрыстом. Пост — гэта і час, калi мы павiнны навучыцца прымяняць розныя аскетычныя практыкi. У чым павiнен практыкавацца хрысцiянiн — дык гэта ў цноце. Набываць цноты — гэта, проста кажучы, азначае выкараняць у сабе дрэнныя схiльнасцi i заганы i ўсё больш схiляцца ў бок дабра. Менавiта гэты час можа яскрава выявiць нашыя залежнасцi i неўпарадкаваныя прывязанасцi. Наогул, дзякуючы разумнаму аскетызму, узмацняецца наша воля, а рабiць дабро становiцца лёгка i прыемна.

У перыяд посту добра таксама пастарацца, каб знайсцi час для чытання i разважання над Божым словам. Думаю, што калi чалавек сустрэнецца на старонках Бiблii з жывым Богам, то, хутчэй за ўсё, будзе прымяняць гэтую збавенную практыку ў сваiм далейшым жыццi.

I, канешне, якi пост без мiласцiны? Сустракаючыся з Богам, немагчыма быць абыякавым да людзей вакол нас. Бог — гэта любоў, а любоў не можа быць iнертнай.

Ксёндз Андрэй ПЫШЫНСКІ,
настаяцель прыхода Сэрца пана Езуса ў в. Рандзілаўшчына

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

6 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

8 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

8 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago