У апошнюю нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі дарожнай галіны, якую ў Дзятлаўскім і Слонімскім раёнах прадстаўляе калектыў ДРБУ-119.

Іх работа – заўжды навідавоку, а прафесіяналізм, вопыт, прынцыповасць у выкананні намечаных планаў пераўвасабляюцца ў гладкія дарогі, дагледжаныя ўзбочыны, за што вадзіцелі і госці раёна ўдзячныя спецыялістам.

– План на 9 месяцаў гэтага года выкананы на 100 %, агульная сума работ склала больш за 11 мільёнаў 266 тысяч рублёў, – расказвае начальнік вытворча-планавага аддзела Сяргей Хайко. – У фізічных паказчыках – рамонт больш за 29 кіламетраў аўтадарог (102,4 %) у двух раёнах.

Толькі на Дзятлаўшчыне за гэты час былі адрамантаваны дзясяткі аб’ектаў, у ліку якіх участкі асфальтабетонных дарог Карэлічы – Валеўка – Наваельня, Горка – Івязь – Абелькавічы,  Дзятлава – Раготна – Горка – Малыя Шастакі, Наваельня – Казлоўшчына – Дзераўная (праз Дварэц), Казлоўшчына – Падвялікае – Вялікая Воля; стварэнне бар’ернай агароджы на аўтадарозе Дзятлава – Разважжа – Хвінявічы, уладкаванне пешаходнай дарожкі Раклевічы ­– Норцавічы – Засецце, рамонт гравійнага пакрыцця Дзямянаўцы – Зачэпічы. Стараннямі дарожнікаў новы асфальт на месцы грунтовага або гравійнага пакрыцця з’явіўся на пад’ездзе да вёскі Ганчары ад дарогі Раманавічы – Калпінскія, дарогах Явар – Нагорнікі, Норцавічы – Погіры.

Нават напярэдадні ўласнага свята клопатаў у работнікаў дарожнай галіны багата: прадаўжаюцца бягучыя і ямачныя рамонты, поўным ходам ідзе падрыхтоўка да зімы, стварэнне і ўзгадненне планаў работы на наступны год, каб быць там, дзе яны найперш патрэбныя людзям.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

2 часа ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

2 часа ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

3 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

3 часа ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

4 часа ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

4 часа ago