Як захаваць мір?

Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў фільме “Душа абаронцы”, прэм’ерны паказ якога адбыўся 12 лютага ў кінатэатрах Беларусі. Гэта мастацка-публіцыстычная стужка ад нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, знятая нашым вядомым рэжысёрам і тэлежурналістам Рыгорам Азаронкам, глыбока даследуе тэму абароны Радзімы.

Каб усвядоміць цяперашнія рэаліі, паказаць чалавечнасць і спачуванне ва ўмовах вайны, натхніць гледача на разважанні пра важнасць міру, Рыгор Азаронак адпраўляецца на беларуска-ўкраінскую граніцу, дзе сустракаецца з салдатамі, ваеннымі, камандзірамі і даведваецца пра іх жыццё.

Кінастужка створана пры садзейнічанні і супрацоўніцтве з пагранічным камітэтам, МУС і Міністэрствам абароны ў рэальных лакацыях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У кінатэатр “Спадарожнік” у райцэнтры першымі прыйшлі паглядзець фільм “Душа абаронцы” старшакласнікі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Пацікавіліся, ці спадабалася ім кіно.

Іван Нічыпаровіч:

– Ад прагляду засталіся толькі станоўчыя ўражанні, хоць эмоцыі былі розныя: і гонар за нашых абаронцаў Айчыны, і перажыванні за іх лёс у небяспечных сітуацыях, і ўдзячнасць за тое, што, нават рызыкуючы сваім жыццём, яны даюць магчымасць нам жыць у міры і спакоі. Хочацца быць падобным на іх – мужных, упэўненых у сабе і сваіх перакананнях.

Паліна Кіцун і Соф’я Сіняк:

– Цікава было паглядзець пра жыццё ваенных, разумееш, што яны сапраўдныя абаронцы – нясуць службу не дзеля славы і ўзнагарод, а дзеля міру на роднай зямлі. Уразіла і тое, што сваё прызванне ў справе служэння Айчыне знаходзяць і жанчыны.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

8 часов ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

8 часов ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

8 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

9 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

11 часов ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

11 часов ago