Выдаткі бюджэтнай арганізацыі па выкананні функцый і вырашэнні дзяржаўна значных задач, вызначаных заканадаўствам, а таксама выдаткі па ажыццяўленні дзейнасці, якая прыносіць даходы, падлягаюць паасобнаму ўліку і павінны фінансавацца за кошт сродкаў бюджэту і пазабюджэтных адпаведна.
У ходзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці неаднаразова ўстанаўлівалася няпоўнае пакрыццё бюджэтнымі ўстановамі расходаў за кошт пазабюджэтнай дзейнасці.
Так, выяўлена парушэнне пункта 18 Палажэння аб парадку фарміравання пазабюджэтных сродкаў, ажыццяўлення расходаў, звязаных з дзейнасцю, якая прыносіць даходы, напрамках і парадку выкарыстання сродкаў, якія застаюцца ў распараджэнні бюджэтнай арганізацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2013 года № 641. За кошт сродкаў бюджэту набываліся расходныя матэрыялы і прадметы забеспячэння, аплачваўся бягучы рамонт абсталявання, інвентару, будынкаў; залішне аплачваліся камунальныя паслугі і набыццё мяккага інвентару і абмундзіравання, якія прыпадаюць на пазабюджэтную дзейнасць.
Няпоўнае пакрыццё расходаў за кошт пазабюджэтнай дзейнасці можа прывесці да залішняга атрымання бюджэтных сродкаў і, як следства, выкарыстання такіх сродкаў з парушэннем заканадаўства.
За такое парушэнне згодна з пунктам 2 артыкула 136 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана прыпыненне або абмежаванне фінансавання расходаў за кошт бюджэтных сродкаў або спагнанне ў бясспрэчным парадку ў даход адпаведнага бюджэту.
Пытанні паасобнага ўліку фінансавання за кошт сродкаў бюджэту і пазабюджэтных знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні КДК Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…