Заработная плата работнікаў бюджэтных арганізацый складаецца з акладу, стымулюючых і кампенсавальных выплат. Да стымулюючых выплат адносяцца надбаўкі і прэміі. Да кампенсавальных – даплаты.
Аклад – памер аплаты працы работніка бюджэтнай арганізацыі за выкананне працоўнай функцыі пэўнай складанасці і кваліфікацыі за каляндарны месяц без уліку стымулюючых і кампенсавальных выплат, які вылічваецца шляхам множання базавай стаўкі на каэфіцыент тарыфнага разраду (кратны памер базавай стаўкі), устаноўлены па пасадзе служачага (прафесіі рабочага).
Пагадзінныя аклады вызначаюцца шляхам дзялення акладу на разліковую норму працоўнага часу канкрэтнага месяца.
Пры ўвядзенні ў арганізацыі пагадзіннай аплаты працы работнікаў аклад вызначаецца шляхам дзялення акладу на сярэднямесячную колькасць працоўных гадзін з улікам гадавога балансу працоўнага часу. Пры гэтым сярэднямесячная колькасць працоўных гадзін вызначаецца дзяленнем разліковай нормы працоўнага часу, устаноўленай на каляндарны год, на 12 месяцаў.
У ходзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці неаднаразова ўстанаўліваліся парушэнні пры складанні штатных раскладаў у фарміраванні акладаў.
Парушэнні пры фарміраванні акладаў работнікаў прыводзяць да незаконнага атрымання сродкаў з бюджэту, за што згодна з пунктам 2 артыкула 136 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана прыпыненне або абмежаванне фінансавання расходаў за кошт бюджэтных сродкаў або спагнанне ў бясспрэчным парадку ў даход адпаведнага бюджэту.
Пытанні атрымання сродкаў з бюджэту знаходзяцца на пастаянным кантролі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні КДК Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…