Як сустрэць Радаўніцу і застацца здаровым: рэкамендуюць спецыялісты

Набліжаецца Радаўніца, калі кожны беларус, які шануе сваіх продкаў і традыцыі, імкнецца наведаць магілы блізкіх, памаліцца за сваіх родных у храме.

Сёлета з-за пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі перад беларусамі паўстала дылема: наведваць могілкі або не? Як сустрэць Радаўніцу і не нашкодзіць свайму здароўю, карэспандэнтка газеты “Перамога” запыталася ў галоўнага доктара Дзятлаўскага РайЦГЭ Алены Шайбак.

– Радаўніца – адзін з галоўных бацькоўскіх дзён у годзе, сёлета прыпадае на 28 красавіка. Па традыцыі, напярэдадні гэтай даты мы едзем на могілкі, стараемся прывесці ў парадак магілы родных і блізкіх: прыбраць, паправіць, пафарбаваць агароджу. Звычайна работы пасля зімы знаходзіцца шмат. На саму ж  Радаўніцу людзей на могілкі з’язджаецца яшчэ больш, з розных рэгіёнаў рэспублікі. Аднак сёлета ў Дзятлаўскім раёне ўскладнілася сітуацыя па каранавіруснай інфекцыі, у сувязі з гэтым просім насельніцтва нашага раёна ўстрымацца ад наведвання могілак на Радаўніцу. Могілкі лепш наведаць у іншы дзень. Пераканайце родных з іншых гарадоў Беларусі адкласці свой візіт на радзіму на пэўны час, самі ўстрымайцеся ад дальніх паездак.

– Чаму так важна трымаць дыстанцыю?

– Неабходна памятаць аб захаванні прынцыпу сацыяльнага дыстанцыравання: пазбягаючы грамадскіх месцаў і ў прынцыпе абмяжоўваючы свае перамяшчэнні, распаўсюджванне інфекцыі замарудзіцца, стрымаецца выбуховы рост захварэлых.

– Як кожнаму з нас засцерагчыся ад захворвання?

– Памятайце, што рэспіраторныя вірусы перадаюцца ад хворага чалавека здароваму паветрана-кропельным шляхам (пры размове, чханні, кашлі), кантактна-бытавым шляхам. Таму старайцеся захоўваць адлегласць не менш за 1-1,5 метра ад асобаў, якія маюць сімптомы рэспіраторнай інфекцыі.

– Што рабіць тым, хто ўсё ж збіраецца наведваць могілкі або храм на Радаўніцу? 

– Пазбягайце шматлюдных месцаў ці скараціце час знаходжання ў месцах з вялікагай колькасцю людзей. Не дапускайце блізкага кантакту з людзьмі, якія выглядаюць нездаровымі, у якіх ёсць прыкметы рэспіраторнай інфекцыі (напрыклад, яны кашляюць, чхаюць). Абыдзіцеся без поціскаў рукі і пацалункаў пры прывітанні (да спынення сезону захворвання на вострую рэспіраторную інфекцыю).

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

2 часа ago

Безопасность в каждый дом: как согреть жилье без риска для жизни

С наступлением холодов в жилом секторе традиционно возрастает количество пожаров. Стремясь создать уют и тепло…

2 часа ago

ДТЗ з жывёлай на Дзятлаўшчыне

19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…

2 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Ганна Буткевіч: “Паважаць людзей – прынцып майго жыцця”

Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго…

2 часа ago

ПРО:Безопасность. Итоги купального сезона

По итогам купального сезона 2026 года в Беларуси утонуло 155 человек (в 2025 – 157…

3 часа ago

Назад у мінулае паклікалі дзятлаўчанак

Чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Карані смаку” прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. https://www.youtube.com/embed/vOv9530fEDo…

3 часа ago