Лідзія Міхайлаўна Абрамчык: «Сакрэт даўгалецця – у песні» (+відэа)

Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае вандроўкі па Дзятлаўшчыне.

Днямі Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і раённы савет ветэранаў завіталі ў Гірычы.

Віншаванні з 90-гадовым юбілеем прымала Лідзія МіхайлаўнаАбрамчык. Кветкі і падарунак жанчыне з пажаданнямі моцнага здароўя і даўгалецця ўручыў старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. Ад работнікаў культуры Дзятлаўшчыны юбілярка атрымала салодкі пачастунак і добрую песню.

Лідзія Міхайлаўна з радасцю падтрымала музычную “паштоўку” і адказала сваёй вясёлай песняй. Жанчына распавяла, што працавала ў сельскай гаспадарцы, мясцовым калгасе “Чырвоны Кастрычнік”, у працы і ў вольны час ніколі не расставалася з песняй. Самадзейная артыстка выступала на сцэнах нашага раёна і за яго межамі.

У свае 90 гадоў Лідзія Міхайлаўна жыве ў сваім доме, трымае невялікую хатнюю гаспадарку і абавязкова спявае. Адных прыпевак у запасе ў спявачкі некалькі дзясяткаў!

– Песня не дае сумаваць і старэць, – раскрывае гасцям свой сакрэт даўгалецця юбілярка.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Сельскагаспадарчы кірмаш у Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

21 час ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

1 день ago

Пагаварылі пра сілу, пяшчоту і галоўныя каштоўнасці

У аддзеле ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама ў рамках Тыдня бацькоўскай любові прайшла тэматычная дыялогавая пляцоўка “Мацярынства…

2 дня ago

Калі разам – любая справа ладзіцца

Нездарма кажуць у народзе: “Восень – работ восем”. Адна з іх, не менш важная, падрыхтаваць…

2 дня ago