Categories: Падзеі

Як стаць вайскоўцам

Правілы паступлення ў ваенныя ўстановы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў 2015 годзе

Напрыканцы мінулага года газета “Перамога” знаёміла абітурыентаў з правіламі паступлення на ваенныя факультэты ВНУ Беларусі. Сёлета спіс дапоўніўся наступнымі ваеннымі ўстановамі: Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь, Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, ваенныя факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйныга каледжа. Таксама беларускіх вайскоўцаў рыхтуюць і ў Калінінградскім памежным інстытуце службы аховы Расійскай Федэрацыі.

На навучанне ваеннай справе прымаюцца хлопцы ад 17 да 21 года, якія маюць агульнасярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднеспецыяльную адукацыі. А таксама і тыя, хто прайшоў або праходзіць тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, вайсковую службу па кантракце ва ўзросце не старэй за 25 гадоў.

Тэрмін падачы неабходных дакументаў абмежаваны часам для грамадзянскіх асобаў і для тых, хто праходзіць ваенную службу па кантракце, тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве. Юнакі з ліку грамадзянскай моладзі, якія жывуць на тэрыторыі Дзятлаўшчыны і жадаюць атрымаць ваенную спецыялізацыю ў наступным годзе, маюць магчымасць падаць заявы ў Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят не пазней за 1 красавіка 2015 года. А для тых, хто ўжо знаёмы з вайсковай справай, праходзяць службу ў рэзерве або служаць па кантракце, тэрмін падачы – да 10 сакавіка 2015 года.

Для таго, каб навучацца ў ваенных установах Беларусі і Расіі, хлопцам трэба прайсці прафесійны адбор і добра здаць ЦТ па трох прадметах.

ВНУ ажыццяўляюць прыём абітурыентаў на поўны тэрмін навучання на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па розных спецыяльнасцях.

У Мінскім дзяржаўным вышэйшым авіяцыйным каледжы на ваенным факультэце магчыма атрымаць як вышэйшую адукацыю, так і сярэднеспецыяльную, а тэрміны навучання – 3 і 5 гадоў адпаведна. Каледж пры атрыманні вышэйшай адукацыі дае магчымасць стаць інжынерамі, спецыялістамі па кіраванні па наступных спецыяльнасцях: “Тэхнічная эксплуатцыя сродкаў наземнага забеспячэння палётаў”, “Беспілотныя авіяцыйныя комплексы”, “Тэхнічная і тэхналагічныя эксплуатацыі беспілотных авіяцыйных комплексаў”. Тыя, хто вырашыў атрымаць сярэднеспецыяльную адукацыю, атрымаюць кваліфікацыю тэхніка па спецыяльнасцях: “Тэхнічная эксплуатацыя суднаў і рухавікоў”, “Тэхнічная эксплутатацыя авіяцыйнага абсталявання”, “Радыёэлектронае абсталяванне паветраных суднаў” і іншыя.

На ваенным факультэце БДУІР атрымліваюць кваліфікацыі “Інжынер па радыёэлектроніцы” і “Інжынер па інфакамунікацыях”.

Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь прапаноўвае навучыцца ваеннай справе па розных спецыяльнасцях, у ліку якіх: “Кіраванне мотастралковымі падраздзяленнямі”, “Кіраванне танкавымі падраздзяленнямі”, “Кіраванне ракетнмі войскамі і артылерыяй”, “Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам”, “Кіраванне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў” і іншыя.

Стаць спецыялістамі па спецыяльнасцях “Кіраванне падраздзяленнямі мяжы”, “Кіраванне падраздзяленнямі памежнага кантролю”, “Аператыўная дзейнасць органаў памежнай службы”, “Ідэалагічная работа ў органах памежнай службы” можна ў Інстытуце памежнай службы. Тэрмін навучання складае 4 гады.

На працягу 5 гадоў памежнай справе вучаць у Калінінградскім памежным інстытуце Федэральнай службы аховы Расійскай Федэрацыі. У інстытуце прадстаўлены 2 спецыяльнасці: “Спецыяльныя радыётэхнічныя сістэмы” і “Прымяненне і эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэмаў спецыяльнага прызначэння”.

Прафесійны адбор абітурыентаў вядзецца шляхам усебаковай ацэнкі кожнага з кандыдатаў па наступных паказчыках: стан здароўя, прафесійна-псіхалагічны адбор і фізічная падрыхтоўка. Праверка фізічных здольнасцяў хлопцаў праводзіцца па нарматыўных патрабаваннях, якія прадугледжваюцца для розных катэгорый кандыдатаў. Юнакам трэба паказаць добрыя вынікі па бегу на 100 метраў і 1,5 кіламетра, падцягнуцца на перакладзіне і праплыць 50 метраў. Для выканання фізічных практыкаванняў даецца толькі адна спроба. Нарматыўныя паказчыкі для паступлення ў ваенныя ВНУ адрозніваюцца паміж сабой.

Па больш падрабязную інфармацыю пра спецыяльнасці, правілы прыёму і неабходныя дакументы звяртайцеся на сайты ваенных факультэтаў каледжаў і ВНУ Беларусі. Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіацыйны каледж (http:// www/mgvak.by), тэлефон прыёмнай камісіі (017) 345-32-81; Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь (www.iрs.gрk.gоv.bу.), тэлефон прыёмнай камісіі (017) 268-85-65; Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь (www.mod.mil.by), тэлефон прыёмнай камісіі (017) 287 49 22; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (www.bsuir.by), тэлефон прыёмнай камісіі (017) 293-88-15.

Л . СУР’ЯНІНАВА

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

5 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

5 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

7 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago