Па краіне крочыць рэспубліканская дабрачынная навагодняя акцыя “Нашы дзеці”.

Яна дорыць радасць і спадзяванне на шчаслівы цуд маленькім беларусам. Напярэдадні святаў мы вырашылі сустрэцца з з  юнымі дзятлаўчанамі, якія больш за іншых маюць патрэбу ў клопаце, падарунках і станоўчых эмоцыях, бо сустракаюць Новы год сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава. У дзяцей і ў дырэктара ўстановы даведаліся, як тут ствараюць святочны настрой, якіх падарункаў чакаюць ад Дзядулі Мароза.

Ала Жэгалік, дырэктар:

– Калектыў цэнтра стараецца, каб дзецям у нас было па-хатняму ўтульна, каб вакол панавала прыгажосць, адчувалася свята і верылася ў лепшае. Шмат намаганняў спецыялісты патрацілі на упрыгожванне памяшканняў і прылеглай тэрыторыі. У нас з’явілася шмат упрыгажэнняў з паперы, нітак, лёну, іншых матэрыялаў. Каб задобрыць сімвал надыходзячага года, пры ўваходзе “пасялілі” белага пацучка з важкім кавалкам любімага ласунка – сыру. Дзеці нам актыўна дапамагалі ствараць усю гэту прыгажосць, а таксама намалявалі зімовыя пейзажы, зрабілі тэматычныя аплікацыі. Усе работы можна ўбачыць на выставе творчасці.

Акцыя “Нашы дзеці” прадаўжаецца, і добрым чараўніком для дзетак з нашага прытулка можа стаць любы жадаючы. Дапамагаць можна не толькі ў святы, але і ў іншы час, бо бытавых пытанняў, з якімі складана справіцца без падтрымкі, заўсёды хапае. Хочацца, каб у цэнтры было па-хатняму ўтульна, каб з’явілася больш развіваючых і настольных гульняў для выхаванцаў, спартыўнага інвентару.

У Дзядулі Мароза хачу папрасіць, каб нарэшце пайшоў снег, і дзецям удалося ў час канікулаў аддацца зімовым забавам. Для сацыяльна-педагагічнага цэнтра пажадаю новых камп’ютараў. Здароўя і цярпення – усяму нашаму дружнаму калектыву. Выхавнцам прытулка – клапатлівых любячых бацькоў, бо любому дзіцяці патрэбна сям’я. Жадаю, каб у новым годзе дзеці да нас траплялі радзей, а мы працавалі пераважна на прафілактыку.

Асобныя пажаданні – прыёмным сем’ям. Яны аддаюць сілы, дораць цяпло сваіх сэрцаў дзецям. Гэта нашы надзейныя партнёры, якім мы бясконца ўдзячны. Усім калегам у адукацыі жадаю не чарсцвець душой і не губляць сябе за паўсядзённымі праблемамі. Шчасця ўсім у новым годзе!

Кірыл, 6 клас:

– Я люблю навагоднія святы за падарункі, цукеркі, пачастункі. У якасці навагодняга падарунка мару атрымаць вялікага плюшавага мядзведзя. Таксама папрашу ў Дзядулі Мароза, каб я добра вучыўся, каб хутчэй вярнуўся дахаты, каб былі здаровыя родныя. Яшчэ мару пра экскурсію ў аквапарк.

Лёша, 2 клас:

– Вельмі люблю Новы год, бо ён вясёлы, дзецям дораць падарункі, усім радасна, на дварэ зіма. Хачу, каб сёлета Дзядуля Мароз падарыў мне сквіш, канструктар лега-вёску і лега-шахту, машынку на радыёкіраванні. Я загадаю яму некалькі сваіх жаданняў: вярнуцца дахаты, здароўя маме і родным і каб я добра вучыўся. Яшчэ мару паехаць у Белавежскую пушчу і паглядзець рэзідэнцыю Дзеда Мароза.

Артур, 2 клас:

– Зімой люблю гуляць у снежкі, будаваць снежную крэпасць, катацца на санках, атрымліваць навагоднія падарункі. У Дзеда Мароза папрашу, каб я добра вучыўся і каб ён мне падарыў гульню майнкрафт. Яшчэ папрашу паездку ў Белавежскую пушчу: у рэзідэнцыю Дзеда Мароза і зуброў паглядзець.

Валерыя, 1 клас:

– Я ўжо напісала пісьмо Дзеду Марозу. Папрасіла ў яго вялікую ляльку, бранзалецік, канструктар лега ў каробцы і дзіцячую дошку, на якой можна пісаць.

 

Ірына КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации