Пітная вада жыццёва неабходная для кожнага чалавека.

Аднак не ўсе ведаюць, як выбіраць ваду правільна. Пра тое, як гэта рабіць, расказала доктар агульнай практыкі Дзятлаўскай ЦРБ Галіна Чэхаўская:

‒ Правільна выбраная пітная вада не толькі спатольвае смагу, але і прыносіць карысць арганізму чалавека.

Так, аўтар кніг пра лячэбныя воды Аляксандр Назараў, сцвярджае, што трэба звяртаць увагу на тое, дзе была здабыта вада. Калі на этыкетцы сказана, што яна ўзята з артэзіянскіх свідравін, то можна быць упэўненым у высокай якасці. Менавіта ў такой вадзе знаходзіцца больш за ўсё карысных мікраэлементаў.

Акрамя таго, на якасць вады ўплываюць такія параметры, як ціск, тэмпература і нават час, бо мікраэлементы, назапашаныя ў вадзе за многія сотні гадоў значна больш карысныя за тыя, што былі дабаўлены штучна.

Дарэчы, лячэбную ваду варта піць толькі па прызначэнні доктара: сталовую ‒ за паўгадзіны да ежы і праз дзве гадзіны пасля, лячэбную ‒ за 15 хвілін да прыёму ежы. У той жа час, чыстая і якасная вада не пашкодзіць нікому.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации