Адна з галоўных задач аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна – спагнанне аліментаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей на падставе рашэння суда па заяве спагнанніка.

У Беларусі прыняты наступныя нормы рэгулярных адлічэнняў для аліментарнага забеспячэння дзяцей: на ўтрыманне аднаго дзіцяці адлічваецца не менш за 25 % усіх відаў заробку; памер аліментаў на дваіх дзяцей складзе не менш за 33 %; на трох і больш дзяцей — не менш за 50 %. Віды заробку і (або) іншага прыбытку, з якіх падлягаюць спагнанню аліменты, вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Максімальны памер аліментаў на дзіця заканадаўча не вызначаны, але ўстаноўлены нормы ніжняй мяжы.

У выключных сітуацыях (да прыкладу, хвароба дзіцяці) з таго з бацькоў, які выплачвае аліменты на непаўналетніх дзяцей, у судовым парадку могуць быць спагнаныя дадатковыя выдаткі. Суд мае права абавязаць бацькоў прыняць удзел як ва ўжо панесеных выдатках, так і ў маючых адбыцца.

Дадатковыя выдаткі спаганяюцца судом у цвёрдай грашовай суме або ў суме, якая адпавядае вызначанай колькасці базавых велічынь, з улікам сямейнага і матэрыяльнага становішча абодвух бацькоў.

З 1 ліпеня 2020 года асновай для разліку запазычанасці па аліментах з’яўляецца бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва. Такі прынцып прымяняецца судовым выканаўцам толькі ў тых выпадках, калі даўжнік не працуе ці не прадастаўлены дакументы, якія пацвярджаюць яго заробак і (або) іншы прыбытак. Памер аліментаў складае: 50 % БПМ на ўтрыманне аднаго дзіцяці; 100 % БПМ — на дваіх дзяцей; 150 % БПМ — на траіх і больш дзяцей. У тых выпадках, калі ўяўляецца цяжкім дакладнае вызначэнне велічыні даходу плацельшчыка аліментаў або нерэгулярнасці яго заробкаў, суд мае права прызначыць фіксаваны памер плацяжоў у базавых велічынях.

За нявыплату аліментаў прадугледжана крымінальная адказнасць. Падставай з’яўляецца ўхіленне ад выплаты сродкаў, прызначаных для ўтрымання непаўналетніх дзяцей; ухіленне ад выплаты аліментаў з’яўляецца сістэматычным, больш за тры месяцы на працягу года, і гэта не абавязкова павінны быць тры месяцы запар (сумарна на працягу года), і настойлівым наўмысным невыкананнем сваіх абавязкаў па ўтрыманні дзіцяці ў аліментных праваадносінах.

Санкцыя артыкула 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае: грамадскія работы, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года. Калі неплацельшчык прыцягваецца паўторна, то яму пагражае: папраўчыя работы на тэрмін ад аднаго года да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў. Неабходна падкрэсліць, што адказнасць за нявыплату аліментаў у рамках крымінальнага заканадаўства надыходзіць, калі выплата аліментаў прысуджана рашэннем суда.

Вызваленне ад уплаты або памяншэнне запазычанасці па аліментах магчыма толькі па рашэнні суда, гэта значыць тое, што не працуеш, яшчэ не з’яўляецца прычынай самастойна не плаціць аліменты. Трэба звярнуцца ў суд з адпаведнай заявай і толькі ён вырашыць, вызваліць ці не ад аліментаў.

Таццяна СЕМЯНЮК,
галоўны судовы выканаўца Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

8 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

8 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

9 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

10 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

10 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago