Тэма арганізацыі і якасці школьнага харчавання знаходзіцца ў полі зроку Камітэта дзяржкантролю вобласці.

У бягучым навучальным годзе сітуацыя з арганізацыяй харчавання школьнікаў значна палепшылася. Ліквідаваны сістэмныя недапрацоўкі і большасць парушэнняў і недахопаў, якія выяўлены раней. Станоўча зарэкамендаваў сябе праведзены ў снежні 2022 года – маі 2023 года ў трох школах вобласці эксперымент па харчаванні, мэтай якога з’яўлялася вывучэнне смакавых прыхільнасцяў падрастаючага пакалення.

Бо не сакрэт, што адной з праблем з’яўляўся высокі працэнт адходаў – у розных школах ад 25% да 70% страў.

З 01.09.2023 года на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання перайшлі 187 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці або 61,5% ад іх агульнай колькасці (304).

Распрацаваны рацыёны з улікам пажаданняў навучэнцаў і іх смакавых перавагаў, што дазволіла павялічыць ахоп харчаваннем навучэнцаў, зрабіць ежу больш прывабнай для дзяцей і знізіць колькасць харчовых адходаў.

Аднак, як сведчаць вынікі праведзеных Камітэтам дзяржкантролю кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, праблемы яшчэ застаюцца.

Пры правядзенні ў верасні бягучага года маніторынгу кантралёрамі парушэнні выяўлены ў 14 установах адукацыі, большасцю з якіх не выконваліся санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, санітарныя нормы і правілы пры захоўванні прадуктаў і паўфабрыкатаў, а таксама пры падрыхтоўцы страў, дапускаліся парушэнні тэхналогіі прыгатавання абедаў.

Так, у адной са школ у горадзе Слоніме на харчаблоку ўстаноўлены факты недавесу порцый, выдадзеных для харчавання навучэнцаў. Напрыклад, недавес мяса ў плоў склаў 28%, амаль на трэць была прыніжана вага порцыі салата «Сонечны». Пры гэтым выяўлены лішкі прыгатаваных страў на кухні.

На харчблоках дзвюх школ у горадзе Навагрудку ўстаноўлены парушэнні санітарных нормаў і правілаў пры захоўванні прадуктаў у частцы невыканання таварнага суседства, захоўвання прадуктаў без маркіроўкі, адсутнасці прыбораў для вымярэння тэмпературы паветра і вільготнасці.

У складскім памяшканні і харчблоку адной са школ у горадзе Смаргонь не выконваліся ўмовы захоўвання харчовай прадукцыі, выкарыстоўваліся непавераныя вясы.

Парушэнні санітарных нормаў і правілаў выяўлены ў шэрагу школ абласнога цэнтра: у харчаблоках не ўтрымлівалася ў чысціні тэхналагічнае абсталяванне, падлогі, сцены. У асобных школах выкарыстоўваўся посуд са сколамі, каля рукамыйніц былі адключаныя электрычныя сушкі для рук, адсутнічалі папяровыя ручнікі.

Ва ўстановы адукацыі накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў, работнікам харчблокаў паказана на недапушчальнасць падобных парушэнняў пры арганізацыі харчавання.

Хочацца, каб гэта стала урокам не толькі для парушальнікаў,

але і наглядным прыкладам для ўсіх, хто тым ці іншым чынам удзельнічае ў працэсе арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

5 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

18 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

18 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

20 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

20 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

20 часов ago