Пытанне: сваяк просіць пазычыць буйную суму грошай. Як быць, каб потым не пашкадаваць: аформіць у натарыуса дагавор пазыкі ці напісаць распіску?
Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Жанна Сёмуха:
– Дагавор пазыкі можна заключыць як у натарыяльнай, так і ў простай пісьмовай форме. У пацвярджэнне можа быць прадастаўлена распіска пазычальніка ці любы іншы дакумент, які даказвае перадачу грошай у доўг. Аднак гэта не пазбаўляе бакі права на пасведчанне такой дамовы натарыяльна. Адрознівацца будзе толькі парадак спагнання ў выпадку невяртання грошай. Натарыяльна засведчаны дакумент мае шэраг перавагаў. І калі сваяк адмовіцца ад вяртання грошай, сума пазыкі будзе спагнана з яго ў бясспрэчным парадку на падставе выканаўчага надпісу натарыуса. Вы атрымліваеце гарантыю вяртання грошай без звароту ў суд, што дазволіць, з аднаго боку, хутка і эфектыўна вырашыць праблему, з другога – сэканоміць час і выдаткі на аплату дзяржаўнай пошліны, іншыя судовыя выдаткі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…