Прамую лінію па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый правяла галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак.
Пытанне: як часта павінны вывозіць смецце з кантэйнернай пляцоўкі?
Адказ: на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна распрацавана схема абыходжання з камунальнымі адходамі, зацверджаная рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 31.12.2021 г. № 846, згодна з якой вызначана частата вывазу смецця.
Пытанне: хто можа прымаць удзел у суботніку па навядзенні парадку?
Адказ: у Дзятлаўскім раёне два разы на год арганізоўваецца месячнік па навядзенні парадку. Правядзенне неабходных мерапрыемстваў па падтрыманні тэрыторый арганізуецца сіламі арганізацый, за якімі гэтыя тэрыторыі замацаваны распараджэннем раённага выканаўчага камітэта. Прыняць удзел у суботніках можа любы жадаючы.
Пытанне: хто павінен прыводзіць у парадак тэрыторыі могілак?
Адказ: тэрыторыі могілак замацаваны за суб’ектамі згодна з распараджэннем раённага выканаўчага камітэта ад 30.04.2025 г. № 66р. Азнаёміцца з ім можна на афіцыйным сайце райвыканкама.
Пытанне: ці ёсць абавязковы пералік работ па ачыстцы і ўборцы тэрыторый?
Адказ: пералік работ рэгламентаваны пунктамі 5.3-5.4 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў” ад 28 лістапада 2012 года нумар 1087 (са змяненнямі і дапаўненнямі ад 16 мая 2025 года нумар 267).
Пытанне: аматары жывёл разводзяць антысанітарыю каля шматкватэрных жылых дамоў, раскідваюць для іх кармлення харчовыя адходы. Як можна вырашыць гэтую праблему?
Адказ: меры да вінаватых асоб могуць быць прыняты толькі ў выпадку, калі парушаны патрабаванні карыстання грамадскімі месцамі і не выконваюцца чысціня і парадак. Таксама паведамляем, што пры выяўленні на прыдамавой тэрыторыі безнаглядных жывёл можна самастойна падаць заяўку на іх адлоў праз службу 115.бел.
Пытанне: якія вызначаны памеры (межы) адпаведных тэрыторый пры прыцягненні грамадзян для правядзення мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні?
Адказ: ад мяжы прадастаўленага грамадзяніну (які знаходзіцца ў яго) зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці – да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі), па астатніх баках зямельнага ўчастка – 10 метраў або палова адлегласці разрыву да суседняга зямельнага ўчастка, але не больш за 10 метраў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В Беларуси в почве содержится достаточно влаги для роста большинства сельскохозяйственных культур. Такая информация содержится в телеграм-канале Республиканского…
На Дзятлаўшчыне паспявае багаты ўраджай збожжа, гаспадаркі актыўна ўключаюцца ва ўборачную кампанію-2026. 14 ліпеня ў…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пазачарговае пасяджэнне камісіі райвыканкама па каардынацыі работы…
Для детей дошкольного возраста мир полон открытий, но именно любознательность часто становится причиной опасных ситуаций.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершает рабочую поездку в Оршанский район Витебской области, сообщает БЕЛТА. Глава…
В вузы Беларуси за первые два дня основного приема документы подали более 20 тыс. абитуриентов.…