На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 2 горада Дзятлава”, размешчанай па адрасе: г. Дзятлава, вул. Азёрная, 25, працуе кансультацыйны пункт па аказанні псіхолага-педагагічнай дапамогі бацькам, чые дзеці не наведваюць установы, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі (дзіцячыя сады, дашкольныя групы, размешчаныя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і іншыя).
Спецыялісты пункта адкажуць на пытанні, дапамогуць узбагаціць педагагічны вопыт, параяць неабходную псіхолага-педагагічную літаратуру, падкажуць, як стварыць у сябе дома паўнацэннае развіваючае асяроддзе для дзіцяці.
Кансультацыйную дапамогу бацькам (законным прадстаўнікам) аказваюць намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Ілона Чаславаўна Сіняк, педагог-псіхолаг Наталля Паўлаўна Матук, выхавальнік дашкольнай адукацыі Галіна Фёдараўна Хрэшчановіч, музычны кіраўнік Вольга Васільеўна Палухіна, кіраўнік фізічнага выхавання Марына Уладзіміраўна Горбач, настаўнік-дэфектолаг Таццяна Віктараўна Кудзінава.
Кансультацыйны пункт аказвае паслугі бясплатна.
Дапамога прадастаўляецца: у вочным фармаце шляхам асабістай прысутнасці ў кансультацыйным пункце; у дыстанцыйным фармаце шляхам размяшчэння інфармацыі на сайце дзіцячага сада № 2 г. Дзятлава ў рубрыцы “Кансультацыйны пункт” у адпаведнасці з планам работы і запытамі бацькоў (законных прадстаўнікоў) або адпраўкі яе па адрасе электроннай пошты, указанай вамі падчас прадастаўлення заяўкі, а таксама ў рэжыме “хуткага адказу” па тэлефоне (на выбар).
Формы работы пункта: індывідуальныя і групавыя кансультацыі для бацькоў (гутаркі, лекцыі, семінары, круглыя сталы); сумесныя заняткі дзіцяці з бацькам і спецыялістам; дыстанцыйнае кансультаванне (сайт установы, па тэлефоне); распаўсюджванне інфармацыйна-педагагічных матэрыялаў (буклеты, памяткі, рэкамендацыі).
Час работы: кожны апошні чацвер месяца – з 8 да 13 гадзін.
На кансультацыю да спецыялістаў можна запісацца па тэлефоне 6-43-17.
Кацярына ГАЙДУК,
метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…