У Дзятлаўскім раёне ёсць населеныя пункты, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Яны ўваходзяць у пералік, прадстаўлены ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2021 г. № 75.

Пра тое, як жыхарам такіх населеных пунктаў атрымаць пасведчанні пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, расказала кіраўнік службы “адно акно” райвыканкама Станіслава Ганчар:

– Выдача пасведчання пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый з’яўляецца адміністрацыйнай працэдурай, праводзіцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян. Для атрымання пасведчання ў службу “адно акно” райвыканкама заяўніку неабходна прадаставіць наступныя дакументы: заяву, пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу, два фотаздымкі заяўніка памерам 30 на 40 мм.

Даведку аб месцы жыхарства грамадзяніна на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з указаннем месца і перыяду пражывання спецыялісты службы запытваюць у кампетэнтных органаў самастойна. Пацвярджэнне фактычнага пражывання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ажыццяўляецца камісіяй па ўстанаўленні статусу грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.

У выпадку страты або прывядзення ў непрыдатнасць пасведчання дзяржаўным органам (арганізацыяй), які выдаў яго, выдаецца дублікат дакумента. Адміністрацыйная працэдура праводзіцца бясплатна. Тэрмін дзеяння пасведчання, якое выдаецца (прымаецца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры – на тэрмін пастаяннага (пераважнага) пражывання ў населеным пункце на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, – для грамадзян, якія жывуць на такой тэрыторыі.

Падаць дакументы і атрымаць адміністрацыйнае рашэнне можна, звярнуўшыся ў службу “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта на адрас: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).

Падрыхтавала Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

21 минута ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

24 минуты ago

Не знаешь куда деть энергию? Поймай свой спорт!

Лето заканчивается, а крутые приключения только начинаются! В последнюю неделю августа с 24 по 28…

29 минут ago

Наш гістарычны выбар. Пашчасціла паўдзельнічаць у важных для Беларусі падзеях

Усебеларускі народны сход сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Георгій Белуш, былы старшыня Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта,…

1 час ago

Дэпутацкія клопаты. Канцылярскіх тавараў павінна быць больш

Насычанасць гандлёвай сеткі школьнымі таварамі знаходзіцца на пастаянным кантролі дзяржаўных службаў і дэпутацкага корпусу. Напярэдадні…

2 часа ago

Лялечны тэатр “Кніжуля” запрашае сяброў

Калі любімыя кніжныя персанажы пакідаюць звычайныя паліцы і пачынаюць гаварыць, спяваць і дзяліцца жыццёвай мудрасцю,…

4 часа ago