Наш гістарычны выбар. Пашчасціла паўдзельнічаць у важных для Беларусі падзеях

Усебеларускі народны сход сёлета адзначае сваё 30-годдзе.

Георгій Белуш, былы старшыня Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта, дэлегат ІІ склікання УНС падзяліўся сваімі ўспамінамі аб удзеле ў форуме:

– Пасяджэнне ІІ Усебеларускага народнага сходу праходзіла 18-19 мая 2001 года. Гродзеншчыну на ім прадстаўляла дэлегацыя, у састаў якой я ўвайшоў як прадстаўнік ад Дзятлаўскага раёна. Упершыню форум адбываўся ў новым на той час будынку Палаца Рэспублікі, а першае пасяджэнне УНС сабіралася ў сталічным Палацы спорту ў 1996 годзе. У маёй памяці захаваўся важны момант: калі падыходзіў да Палаца, то ўбачыў усталяваныя там стылізаваныя стэлы з выявамі гербаў усіх раёнаў Беларусі. Для мяне як дэлегата Усебеларускага народнага сходу гэта стала напамінам аб тым, што ўсе мы адказныя за лёс не толькі краіны, але і сваёй малой радзімы – таго куточка беларускай зямлі, дзе жывём і працуем.

ІІ Усебеларускі форум праходзіў пад лозунгам: “За моцную і працвітаючую Беларусь”. У зале панавала атмасфера яднання, а настрой кожнага дэлегата можна было перадаць фразай: “Адзінадушна – толькі наперад”. Не памылюся, калі скажу, што рашэнні ІІ склікання сталі фундаментам нашай дзяржаўнасці. Пры абмеркаванні на першае месца выходзіла забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, а ў ліку прыярытэтаў на бліжэйшую пяцігодку тры важнейшыя напрамкі: экспарт, жыллё, харчаванне. Безумоўна, усё гэта было выканана, аднак застаецца актуальным і паспяхова выконваецца і па сённяшні дзень. Варта таксама адзначыць, што па выніках ІІ УНС павысіўся жыццёвы ўзровень беларусаў, да лепшага змянілася структура спажывецкіх расходаў, умацавалася сістэма дзяржаўнай падтрымкі розных катэгорый грамадзян.

Мне як дэлегату Гродзенскай вобласці і прадстаўніку Дзятлаўскага раёна даводзілася размаўляць з іншымі ўдзельнікамі форуму, безумоўна, адчуваў вялікі гонар як за тое, што знаходжуся тут, так і за свой рэгіён, малую радзіму.

На памяць аб важнай падзеі ўсім дэлегатам ІІ УНС былі ўручаны партфелі з нарматыўнымі дакументамі і кодэксамі, якія потым дапамагалі ў рабоце, а таксама памятныя падарункі.

Праз некалькі месяцаў у Беларусі адбылася яшчэ адна гістарычная падзея – ІІ выбары Прэзідэнта, на якіх перамог Аляксандр Лукашэнка. Мне зноў пашчасціла: я быў запрошаны на яго інаўгурацыю. Паездка пакінула ў памяці незабыўныя, яркія ўражанні, глыбокія эмоцыі. Увогуле лічу, што мне двойчы пашчасціла ў жыцці паўдзельнічаць у важных для Беларусі гістарычных падзеях.

Ірына СТЫРНІК
Фота з архіва Георгія Белуша

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

20 минут ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

23 минуты ago

Не знаешь куда деть энергию? Поймай свой спорт!

Лето заканчивается, а крутые приключения только начинаются! В последнюю неделю августа с 24 по 28…

28 минут ago

Як атрымаць пасведчанне чарнобыльца?

У Дзятлаўскім раёне ёсць населеныя пункты, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Яны ўваходзяць у…

1 час ago

Дэпутацкія клопаты. Канцылярскіх тавараў павінна быць больш

Насычанасць гандлёвай сеткі школьнымі таварамі знаходзіцца на пастаянным кантролі дзяржаўных службаў і дэпутацкага корпусу. Напярэдадні…

2 часа ago

Лялечны тэатр “Кніжуля” запрашае сяброў

Калі любімыя кніжныя персанажы пакідаюць звычайныя паліцы і пачынаюць гаварыць, спяваць і дзяліцца жыццёвай мудрасцю,…

4 часа ago