Як абараніць дзяцей ад жорсткасці?

Выхаванне дзіцяці – складаны працэс, які патрабуе ад бацькоў шмат сіл і цярпення.

Як на працягу яго прытрымлівацца ўзважаных рашэнняў і абараніць дзяцей ад жорсткасці, расказала загадчыца аддзела па асноўнай дзейнасці сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Вольга Ламака:

– Як паказвае практыка, нават у шчаслівых сем’ях, дзе бацькі шчыра любяць дзяцей, для выхавання могуць выкарыстоўвацца непрымальныя формы ўздзеяння на непаўналетніх. Гэта цялесныя пакаранні, запалохванні, пагрозы. На жаль, для некаторых сем’яў яны ўвогуле з’яўляюцца нормай. Сітуацыя абвастраецца, калі бацькі яшчэ і пакутуюць на алкагольную залежнасць або сям’я адчувае сур’ёзныя фінансавыя цяжкасці.

Адрозніваюць асноўныя формы жорсткага абыходжання з непаўналетнімі: фізічны гвалт – наўмыснае нанясенне фізічных пашкоджанняў; сексуальны – уцягванне ў сексуальныя дзеянні з дарослымі; псіхалагічны – псіхічнае ўздзеянне на дзіця, якое замаруджвае развіццё асобы і вядзе да фарміравання паталагічных рысаў характару. Выдзяляюць таксама грэбаванне патрэбамі дзіцяці – адсутнасць элементарнага клопату аб ім, у выніку чаго з’яўляецца пагроза для яго здароўя ці развіцця.

Звесткі аб фактах жорсткага абыходжання ў сям’і могуць паступіць ад самога непаўналетняга, аднакласнікаў, родных, суседзяў, знаёмых, або яны выяўляюцца ў час дыягнастычнага агляду дзіцяці ва ўстанове адукацыі.

Выяўленнем сем’яў, дзе дзеці могуць падвяргацца гвалту і жорсткаму абыходжанню, займаюцца ў рамках сваёй кампетэнцыі ўстановы адукацыі, аховы здароўя, органы ўнутраных спраў, іншыя дзяржаўныя службы і арганізацыі. За кожнае злачынства абавязкова прадугледжана заслужанае і справядлівае пакаранне.

Паважаныя бацькі, не дапускайце гвалту ў адрас дзяцей у любым яго праяўленні, не выкарыстоўвайце тактыку пагроз і запалохвання пры вырашэнні хатніх праблем, не апускайцеся да абразаў і рэзкіх абвінавачванняў, ніколі не ўжывайце фізічную сілу да дзіцяці. Варта ведаць, што псіхалагічны гвалт асабліва глыбока раніць непаўналетніх, а пяшчотай заўжды можна дабіцца значна больш, чым грубай сілай. Не забывайце і пра ўласны прыклад, будзьце ва ўсім узорам для свайго дзіцяці.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

6 часов ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

7 часов ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

7 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

8 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

8 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

8 часов ago